Спорт


Радыё Рацыя 2010-08-10 09:46

Хакеіст нацыянальнай зборнай Беларусі Руслан Салей падпісаў аднагадовы кантракт з "Дэтройтам". 35-гадовы Салей мінулы сезон правёў у «Каларада», згуляўшы з-за траўмаў толькі ў 14 матчах і набраўшы 6 ачкоў.

2010-08-09 12:14

Беларуска Вольга Лешчанка (вагавая катэгорыя да 48 кг) стала бронзавым прызёрам Кубка Еўропы па дзюдо, які прайшоў 7-8 жніўня ў германскім Гамбургу.

Радыё Рацыя 2010-08-09 10:50

Трагедыяй закончыўся чэмпіянат свету па спартыўнай сауне, які праходзіў у суботу ў фінскім горадзе Хэйнала. Пасля фіналу спаборніцтваў памёр расейскі удзельнік Уладзімір Ладыжанскi.

2010-08-07 12:00

"Крылы Саветаў", якія працягваюць падрыхтоўку да сезону ў ВХЛ, на зборы ў нашай краіне правялі яшчэ два таварыскіх паядынку з гарадзенскім "Нёманам". Першы, нагадаем, завяршыўся перамогай беларусаў з лікам 3:2.

Радыё Рацыя 2010-08-06 09:27

Па выніках матчаў трэцяга адборачнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА і Лігі Чэмпіёнаў УЕФА, адразу тры беларускія каманды прабіліся ў раўнд плей-оф Лігі Еўропы. Такога ў гісторыі беларускага футбола яшчэ ніколі не было.

Радыё Рацыя 2010-08-05 09:22

Беларускія кідальнікі молата Вадзім Дзевятоўскі, Іван Ціхан і іх брытанскі адвакат Майкл Морган на спецыяльнай прэс-канферэнцыі раскажуць пра амаль двухгадовую цяжбу з Міжнародным алімпійскім камітэтам, у ходзе якой атлеты адстаялі сваю невінаватасць у допінгавым скандале на Алімпіядзе-2008 у Пекіне.

Радыё Рацыя 2010-08-04 10:01

На велашматдзёнцы катэгорыі «Пра Тур» «Тур дэ Палонія» завяршыўся другі этап. Перамогу ў спрынтарскай барацьбе здолеў атрымаць прадстаўнік каманды «Каламбія» Андрэ Грайпель.

2010-08-03 09:30

На чэмпіянаце свету па кулявой стральбе, які з 31 ліпеня па 9 жніўня праходзіць у Мюнхене, беларускі спартсмен Сяргей Мартынаў стаў пераможцам у стральбе з малакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 метраў (становішча лежачы). Яго выніковая сума — 703,9 ачка (599 у кваліфікацыі і 104,9 у фінале).

Радыё Рацыя 2010-08-02 09:38

Зборная Беларусі заваявала другое золата на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Барселоне. У штурханні ядра ў мужчын першае месца заняў Андрэй Міхневіч.

Радыё Рацыя 2010-08-01 14:35

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (18-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў фінал турніру ў Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам 700 тыс. долараў.