Спорт


Радыё Рацыя 2010-07-29 10:13

Беларускія атлеты працягваюць выступленні на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Барселоне. У бегу на 10 000 метраў беларуска Святлана Кудзеліч заняла 10-е месца.

Радыё Рацыя 2010-07-28 16:52

Дзве беларускія тэнісісткі паспяхова правялі стартавыя матчы турніра WTA у амерыканскім Стэнфардзе. У першым раўндзе адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка, пасеяная пад восьмым нумарам, упэўнена перайграла японку Марыту Аюмі - 6:0, 6:2 і выйшла ў другі круг. 

2010-07-28 10:53

Беларускі Надзея Астапчук і Наталля Міхневіч выйгралі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў штурханні ядра ў іспанскай Барселоне. 

Радыё Рацыя 2010-07-27 11:08

Мінскае "Дынама" падпісала кантракт з канадскім абаронцам Джорданам Хенры. 24-гадовы хакеіст выступаў да гэтага за клуб АХЛ "Рочэстэр".

Радыё Рацыя 2010-07-26 18:04

У 15-тысячным Драгічыне пачалося будаўніцтва Лядовага палаца. Як паведаміў адзін з гараджан, з народам ніхто не параіўся, ці патрэбны насамрэч гораду гэты "шыкоўны" аб’ект.

Радыё Рацыя 2010-07-26 10:16

Чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні сярод спартоўцаў ва ўзросце да 23 гадоў, які праходзіць у Брэсце, прынёс беларускай зборнай другую медаль. Золата ў жаночай лёгкай адзіночцы атрымала Алена Крывашэенка. 

2010-07-24 12:46

У Лондане гатова 65% інфраструктуры для правядзення Алімпійскіх гульняў 2012 года, практычна завершаны работы на галоўным стадыёне. Аб гэтым паведаміў старшыня каардынацыйнай камісіі Алімпіяды Дэніс Освальд на сустрэчы ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі 23 ліпеня.

Радыё Рацыя 2010-07-23 13:39

Два беларускіх экіпажа выйшлі ў фінал і два - ў паўфінал у першы дзень чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні сярод спартоўцаў да 23 гадоў, які праходзіць у Брэсце. 

2010-07-22 17:04

Першая гульня 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж шасціразовым чэмпіёнам краіны барысаўскім БАТЭ і васьміразовым чэмпіёнам краіны ФК "Капенгаген" пройдзе 28 ліпеня на гарадскім стадыёне Барысава.

Радыё Рацыя 2010-07-22 09:27

Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў ва ўзросце да 23 гадоў, які стартаваў напярэдадні ў Брэсце, ўжо ўвайшоў у гісторыю міжнароднай федэрацыі акадэмічнага веславання, стаўшы найбуйнейшым па колькасьці ўдзельнікаў.