"Гульня супраць румынаў будзе больш складанай, чым з французамі, бо ўсе чакаюць нашай перамогі", — заявіў галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге 6 верасня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да другога адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы-2012.