На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Дар'я Кустова і Ала Кудраўцава атрымалі валявую перамогу на старце парнага турніру над украінкай Вольгай Саўчук і расіянкай Арынай Радзівонавай - 5:7, 6:4, 6:3.
21-гадовая прадстаўніца Беларусі Вікторыя Азаранка ў матчы другога круга Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) супраць аргентынкі Гізелы Дулка страціла прытомнасць.
У Мінску завяршыўся фінальны матч Кубка краіны па хакею. Сустракаліся сталічнае “Юнацтва” і жлобінскі "Металург". Гаспадары лёду атрымалі перамогу з лікам - 4:1.
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб пераходзіць з іспанскай "Барселоны" ў клуб англійскай прэм'ер-лігі "Бірмінгем Сіці" тэрмінам на адзін год. Па дадзеных англійскай прэсы, сума зделкі складае 4 млн фунтаў сцерлінгаў.
У польскім Пуцку прайшоў чарговы этап Кубка Еўропы па парусным спорце. У класе “Лазар-Радыял” перамогу па выніках васьмі гонак атрымала беларуская яхцменка Таццяна Драздоўская. Гэта была трэцяя перамога ў этапах Кубка Еўропы сёлетняга сезона.
На Нью-Ёркскіх кортах “Флешынг Медоўз” стартаваў апошні ў гэтым сезоне турнір серыі “Вялікага шлема” – адкрыты чэмпіянат ЗША. У асноўную сетку US Open трапілі дзве беларускія тэнісісткі.
Перамогай беларускага спрынтара з каманды “Франсіс дэ жа” Яўгена Гутаровіча завяршыўся другі этап велашматдзёнкі “Вуэльта Іспаніі” - апошняй у гэтым годзе гонкі катэгорыі “Гранд Тур”.
Зборная Беларусі заняла чацвёртае агульнакаманднае месца на 9-м юніёрскім і 4-м ветэранскім чэмпіянаце свету па таэквандо, які праходзіў у Мінску 25—28 жніўня.
У Манака завяршылася лёсаванне групавога раунда Лігі Еўропы. Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ трапіў у групу Е, дзе згуляе супраць кіеўскага "Дынама", малдаўскага "Шэрыфа" і галандскага "Алкмаара".