Соцыум


Радыё Рацыя 2012-05-17 17:02

Актыўнае супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Брэстчыны пачынае абласное аб’яднанне "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". 

Радыё Рацыя 2012-05-17 16:45

У Лідзе праходзіць міжнародны фестываль моладзевага андэграўнднага мастацтва “Самакат Геракла”.

Радыё Рацыя 2012-05-17 16:31

Беларусы свету падтрымліваюць іркуцкіх беларусаў. Працягваецца акцыя, якую ініцыявала Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” - паведаміла нашаму радыё кіраўнік арганізацыі Алена Макоўская.

Радыё Рацыя 2012-05-17 15:59

Толькі адстойваючы права на беларускамоўную адукацыю для сваіх дзяцей можна дабіцца адкрыцця беларускіх класаў, упэўнены бацька першакласніка Францішка Уладзімір Вялічкін.

Радыё Рацыя 2012-05-17 15:05

Гродзенская абласная арганізацыя Таварыства Беларускай мовы праводзіць штогадовую акцыю па прыцягненні першакласнікаў да беларускага навучання.

Радыё Рацыя 2012-05-17 14:17

У Міжнародны дзень музеяў у вучэбна-біялагічным музеі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аляксандра Пушкіна пройдзе акцыя ў падтрымку бадзяжных жывёл горада. Арганізатары адмыслова выбралі такі дзень, каб прыцягнуць больш увагі.

Радыё Рацыя 2012-05-17 11:21

Брэсцкія актывісты накіравалі скаргу ў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Грамадскія дзеячы палічылі, што ў адказе прадстаўнікі брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта не адказалі на зададзеныя пытанні, больш таго - папрасілі пачакаць з вырашэннем пытання да 2016 года.

Радыё Рацыя 2012-05-17 10:32

У Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы выйшла кніга “Грэка-каталіцкая царква на Лідчыне”. Аўтар выдання краязнавец Лявон Лаўрэш больш 10 год працаваў над тым, каб сабраць і сістэмазаваць у адной кнізе гісторыю ўніяцкай царквы і ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў Лідчыны, якія існавалі тут да 1839 года.

Радыё Рацыя 2012-05-17 09:43

У Гомелі забаранілі паказ дакументальнай стужкі пра сталінскія рэпрэсіі. У канферэнц-зале атэля “Турыст”, дзе мусіла адбывацца прэзентацыя фільма, раптоўна распачаўся рамонт.

Радыё Рацыя 2012-05-16 19:02

Маскоўская прапіска не з’яўляецца перашкодай для вывучэння беларускай мовы - у гэтым упэўнены грамадзянін Расіі Аляксандр. Юнак лічыць сябе беларусам, хоць афіцыйна і з'яўляецца грамадзянінам іншай дзяржавы.