Штогод у Беларусі пражываюць каля 300 тысяч грамадзян замежных краін. Палова з іх мае від на жыхарства і жыве тут стала, а астатнія наведваюць нашу краіну ў якасці турыстаў альбо прыязджаюць да нас на вучобу ці працу.
Ужо праз чатыры дні Гродна стане цэнтрам моладзевай журналістыкі. Гуру з Беларусі, Польшчы і Украіны правядуць майстар-класы і падзеляцца сакрэтамі працы.
Наданнем прывілеяў рамесніцкім цэхам горада Бельска пачаўся другі фальклорны кірмаш на Святога Мікалая. Госці, якія наведвалі кірмаш, змаглі пабачыць гістарычную рэканструкцыю гэтай падзеі.
За зварот у Міністэрства юстыцыі – выключэнне з ліку сябраў “Беларускага таварыства абароны спажыўцоў”. Так лічыць выключаны сябра дадзенага аб’яднання Сяргей Вакуленка.
Пачаўся другі этап міжнароднага Падляшска-Палескага фестывалю “Там по маёвуй росі”. У гэтыя выходныя фальклорныя творы пачулі госці і жыхары Плёсак, Кнарозаў, Зубава і Кожына.
На тэрыторыі па абодва бакі ракі Буг прайшоў міжнародны забег Брэст – Цярэспаль пад назваю “Сяброўства”. Удзельнікі з Беларусі, Украіны і Польшчы пераадолелі дыстанцыю ў 14 кіламетраў.
Мерапрыемства пад назваю “Берестейские кудесники” арганізавана брэсцкім моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Спадчына”. Акцыя прысвечаная да Міжнароднага дня памяці ахвяраў СНІДу.
Папяровых жураўлёў у знак памяці ахвяраў СНІДу зробяць у Брэсце. Акцыю пад назваю “Захоўваючы жыццё” ладзяць у брэсцкім Парку адпачынку 1 Мая мясцовыя актывісты “Чырвонага крыжа”.
Дні беларускай і шведскай літаратуры ў горадзе над Бугам падыйшлі да завяршэння. Са словаў арганізатараў свята, сустрэча атрымалася плённай – Брэсцкая абласная бібліятэка імя Горкага сабарала поўную залу. Брэстаўчане праявілі цікавасць як да родных літаратараў, так і да шведскіх гасцей.