Соцыум


Радыё Рацыя 2010-09-06 18:27

Уладзімір Някляеў заклікаў праваахоўныя органы дасканала разабрацца ў справе журналіста Алега Бябеніна. Лідар грамадскай кампаніі “Гавары праўду” зазначыў, што пакуль пытанні грамадскасці, звязаныя з гэтым трагічным здарэннем, застаюцца без адказу.

Радыё Рацыя 2010-09-06 16:22

ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца 8-10 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры і пройдзе ў межах тыдня Нямеччыны ў Беларусі. Ён прадаставіць усім удзельнікам магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскім досведам адукацыйных праектаў.

Радыё Рацыя 2010-09-06 10:00

У Зэльве перспектывы будаўніцтва сумесна з палякамі вугальнай электроўні амаль невядомы мясцовым жыхарам. Журналіст Радыё Рацыя звярнуўся да зэльвянаў з пытаннем, як яны ставяцца да паўстання такога прадпрыемства літаральна пад іх дамамі.

Радыё Рацыя 2010-09-05 13:10

Рэдактары, каардынатары сайта “Хартыя-97” і калегі журналіста-заснавальніка апазіцыйнага сайта Алега Бябеніна рыхтуюць сумесную заяву з нагоды яго смерці. Лідар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў ужо выказаў нязгоду з афіцыйнымі вынікамі судмедэкспертызы.

Радыё Рацыя 2010-09-04 14:29

Польскі і беларускі пісьменнік, сябра Саюза польскіх пісьменнікаў Сакрат Яновіч святкуе сёння Дзень нараджэння. Радыё Рацыя віншуе імянінніка і зычыць яму шмат здароўя і плёну ў працы.

Радыё Рацыя 2010-09-04 12:02

У школах Зэльвенскага раёна адсутнічаюць падручнікі па геаметрыі для дзевяцікласнікаў. Бацькі выпускнікоў базавага ўзроўню занепакоены такім станам рэчаў, бо заплацілі за карыстанне цэлым камплектам, а іх дзеці атрымалі некамплект.

Радыё Рацыя 2010-09-03 12:18

Штомесяц супрацоўнікі падатковай інспекцыі Гродзенскай вобласці фіксуюць амаль па 100 выпадкаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці з боку грамадзян.

Радыё Рацыя 2010-09-02 19:59

У Гродне ля гарвыканкаму адбыўся пікет у абарону беларускай мовы і беларускамоўнай адукацыі. 

Радыё Рацыя 2010-09-02 18:32

Колькасць блох, якая з'явілася ў падвалах шматкватэрных дамоў ў Белаазёрску і Бярозе, можна назваць нашэсцем. Пацярпелі і кватэры першых паверхаў.

Радыё Рацыя 2010-09-02 18:31

Суд Ленінскага раёна Брэста адмовіў у скарзе былому работніку прыватнага ўнітарнага прадпрыемства „ЕўраэлекрабудБрэст” Рыгору Варвашэвічу.