Грамадскае праваабарончае аб’яднанне “Брэсцкая вясна” у чарговы, 11-ты, раз не зарэгістравана. Прычым па надуманых падставах, лічыць адзін з заснавальнікаў аб’яднання Уладзімір Вялічкін.
"Брэстчына без наркотыкаў!" - пад такім дэвізам у вобласці праходзіць кампанія ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дзяржаўнай праграмы дзеянняў супраць наркаманіі ў Беларусі на 2009-2013 гады. Пакуль завяршылася адна з акцый кампаніі. Гэта была інфармацыйная праца з насельніцтвам, а таксама праца псіхолагаў.
Маларытчане набылі магчымасць адпачываць ля штучнага вадаёма дзякуючы абраду хрышчэння мясцовых хрысціян-баптыстаў. Тыя расчысцілі перад абрадам завалены смеццем бераг вадаёма, штучна створанага яшчэ ў савецкія часы ваеннымі былой мясцовай ракетнай часткі.
У Пінскім гарадскім судзе скончыўся нарэшце паўторны разгляд адміністрацыйнай справы сябра партыі БНФ, актывіста руху “За свабоду” Алеся Рамановіча. Па рашэнні паўторнага суда актывіст павінен выплаціць мільён 50 тасяч рублёў штрафу за выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі.
Палова жніўня - гэта час, калі ўсе школы ўжо напоўніцу рыхтуюцца да новага навучальнага года. 116 вучняў першых класаў будзе навучацца ў агульнаадукацыйным ліцэі з вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім.
Рыгор Кастусёў прапануе новую палітыку лесакарыстання – асноўныя канцэптуальныя прапановы кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ па рэфармаванні лясной справы: арэнда лясоў, скарачэнне апарату чыноўнікаў, узмацненне лесаахоўных і супрацьпажарных службаў.
Юраст-праваабаронца з Брэста Раман Кісляк накіраваў у Брэсцкі гарвыканкам заяву на правядзенне мітынгу 30 жніўня бягучага года – у Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў.
Урачыстасці з нагоды дня Войска Польскага і 90-годдзя перамогі над бальшавікамі праходзяць на Гродзеншчыне. Мерапрыемствы арганізаваныя непрызнаваным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў і Генеральным кансульствам Рэспублікі Польшча ў Гродне.
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа паабяцаў перадаць літаратурна-краязнаўчаму музею імя Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёну ўсе рэчы пісьменніка, звязаныя з вёскаю.