Адміністрацыя Бярозаўскага шклозавода „Нёман” супольна з мясцовымі ўладамі збірае подпісы жыхароў горада пад зваротам да прэзідэнта краіны, у якім выказвае падзяку кіраўніку дзяржавы і дырэктару шклозавода Ігару Бацяну за тое, што яны робяць для народа.