Мінуў месяц пасля заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што краіна пачынае працэс па ўваходу ў Балонскую сістэму. Якія зроблены крокі і наколькі гэта рэальна ажыццявіць, пакуль не гаворыцца. Аднак кандыдат педагагічных навук Беларусі Мікалай Коўш перакананы, што пачынаць трэба з інфармацыйнай працы.