ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца 8-10 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры і пройдзе ў межах тыдня Нямеччыны ў Беларусі. Ён прадаставіць усім удзельнікам магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскім досведам адукацыйных праектаў.
У Зэльве перспектывы будаўніцтва сумесна з палякамі вугальнай электроўні амаль невядомы мясцовым жыхарам. Журналіст Радыё Рацыя звярнуўся да зэльвянаў з пытаннем, як яны ставяцца да паўстання такога прадпрыемства літаральна пад іх дамамі.
Рэдактары, каардынатары сайта “Хартыя-97” і калегі журналіста-заснавальніка апазіцыйнага сайта Алега Бябеніна рыхтуюць сумесную заяву з нагоды яго смерці. Лідар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў ужо выказаў нязгоду з афіцыйнымі вынікамі судмедэкспертызы.
Польскі і беларускі пісьменнік, сябра Саюза польскіх пісьменнікаў Сакрат Яновіч святкуе сёння Дзень нараджэння. Радыё Рацыя віншуе імянінніка і зычыць яму шмат здароўя і плёну ў працы.
У школах Зэльвенскага раёна адсутнічаюць падручнікі па геаметрыі для дзевяцікласнікаў. Бацькі выпускнікоў базавага ўзроўню занепакоены такім станам рэчаў, бо заплацілі за карыстанне цэлым камплектам, а іх дзеці атрымалі некамплект.
Штомесяц супрацоўнікі падатковай інспекцыі Гродзенскай вобласці фіксуюць амаль па 100 выпадкаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці з боку грамадзян.
Трох грамадскіх актывістаў затрымалі ў Навагрудку пад час распаўсюду агітацыйных матэрыялаў кампаніі “Гавары праўду”. Было канфіскавана каля 200 улётак “Праўда Някляева”, колькасць якіх па закону не дае істотных падставаў для затрымання распаўсюднікаў.