У Гродна існуюць кадэцкія класы, юрыдычныя, МНС, мае паўстаць нават марскі. Толькі з беларускімі школамі ды садкамі сітуацыя нулявая. І самі ўлады прызнаюць, што не могуць забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзян на навучанне па-беларуску. Да такой высновы прыйшоў начальнік аддзела адукацыі Гродна Сяргей Блажэй.