Першая палова 2010 года адзначаецца на Гродзеншчыне змяншэннем нараджальнасці ў параўнанні з годам мінулым і падвышэннем колькасці самазабойстваў. Паводле статыстычных дадзеных, кожны пяты жыхар Прынёмання памірае ў працаздольным узросце.
На тэрыторыі Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў і прыпынку грамадскага транспарту, які знаходзіцца ў непасрэднай блізі ад прадпрыемства ,з’явіліся ўлёткі, у якіх кіраўнік завода Леанід Лучына абвінавачваецца ў карупцыйных дзеяннях.
Велапрабег на роварах у памяць беларускага генерала Язэпа Булак-Балаховіча прайшоў па маршруце з Гайнаўкі ў Белавежу, дзё і пахаваны знакаміты генерал, забіты НКУСаўцамі ў 1923 годзе.
Пакуль сціх ціск з боку ўладаў на Брэсцкую абласную арганізацыю Свабоднага прафсаюза Беларускага, кіраўніцтва аддзела паспрабуе зрабіць крок для дыялогу з чыноўнікамі аб дальнейшай працы арганізацыі.
Адміністрацыя Бярозаўскага шклозавода „Нёман” супольна з мясцовымі ўладамі збірае подпісы жыхароў горада пад зваротам да прэзідэнта краіны, у якім выказвае падзяку кіраўніку дзяржавы і дырэктару шклозавода Ігару Бацяну за тое, што яны робяць для народа.
Пабудова атамнай электрастанцыі ў Беларусі павінна ажыццяўляцца выключна прафесіяналамі, а не выпадковымі людзьмі, прызначанымі ўладай. Такой думкі прытрымліваецца старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада Станіслаў Шушкевіч.
У Брэсце моладзевае аб'яднанне "Маладыя Дэмакраты" пачало праводзіць кампанію па прызыўным камісіям, а менавіта аб парушэннях заканадаўства прызыўнымі камісіямі.