Соцыум


Радыё Рацыя 2012-02-09 18:49

Чыгуначны рух паміж Мінскам і Гомелем практычна паралізаваны. Два самыя вялікія гарады Беларусі спалучаюць толькі міжнародныя транзітныя цягнікі. З 7 па 9 лютага і з 21 па 23 лютага адменены ўсе гомельскія цягнікі. Праблемы з чыгуначным транспартам назіраліся таксама ў мінулым месяцы. 

Радыё Рацыя 2012-02-09 15:46

Блогер Глеб Лабадзенка атрымаў ад адміністрацыі прадпрыемства «Лідскія харчовыя канцэнтраты» чарговы адказ на яго запыт, датычны беларускай мовы на прадуктах прадпрыемства.

Радыё Рацыя 2012-02-09 15:16

Самаўрадаўцы з Сухаволі могуць закрыць тры пачатковыя школы ў гміне. У планах ёсць ліквідацыя асяродкаў у Яцвязі, Чырвонцы і Вольцы. Адна з прапановаў - пакінуць толькі пачатковыя класы.

Радыё Рацыя 2012-02-09 14:45

Выстава “Каменная Кніга” адкрылася ў гродзенскім Новым Замку. У авальнай зале размешчана значная калекцыя, якая мае амаль стогадовы ўзрост.

Радыё Рацыя 2012-02-09 14:25

Ці пачалася інфармацыйная вайна з трансляцыі першай польскамоўнай дзвухгадзіннай праграмы з Гродна? “Рэгіянальная інфармацыйная служба” – так называецца праграма-вяшчае на сумежныя з Беларуссю польскія тэрыторыі на хвалях першага нацыянальнага радыёканала.

Радыё Рацыя 2012-02-09 13:51

Дэфіцыт на малочныя прадукты назіраецца ў Брэсцкай вобласці. Прадукты з малака не паспяваюць трапляць на прылаўкі крамаў – як іх у той жа час разбіраюць.

Радыё Рацыя 2012-02-09 10:05

Зняволеным у беларускіх турмах забароняць перадаваць цёплыя рэчы. З 1 студзеня наступнага года зімовую вопратку асуджаныя змогуць набываць выключна ў адмысловых крамах на тэрыторыі папраўчай установы.

Радыё Рацыя 2012-02-08 18:17

Адміністрацыя шклозавода “Нёман” ігнаруе запыты на прадастаўленне інфармацыі адносна экалагічнай бяспекі новай вытворчасці шкловаты ў Бярозаўцы. У адказ на адпаведныя запыты жыхароў горада, грамадскіх актывістаў і эколагаў кіраўніцтва прадпрыемства альбо маўчыць, альбо дасылае адпіскі.

Радыё Рацыя 2012-02-08 16:15

На Брэстчыне змагаюцца са збядненнем насельніцтва. Партыя "Справядлівы свет" з гэтаю мэтаю плануе правесці чатыры пікеты ў Брэсцкай вобласці і горадзе над Бугам. Актывісты хочуць выказаць свой пратэст у сувязі з падзеннем жыццёвага ўзроўню людзей, падвышэннем коштаў на тавары і паслугі.

Радыё Рацыя 2012-02-08 14:10

Брэсцкія рэалізатары латарэй звярнуліся да мінскага кіраўніцтва. Мэтаю звароту стала высвятленне канфліктнай сітуацыі аднасна здарэння з забастоўкаю 31 студзеня.