Група чыноўнікаў з Швейцарыі наведала Брэстчыну. Швейцарцы мелі сустрэчы як з дзяржаўніымі чыноўнікамі, так і з праваабаронцамі незарэгістраванага грамадскага аб’яднання “Брэсцкая вясна”.
“Без аб'яднання дэмакратычных сілаў, няма шансаў на перамогу ні ў гэтых, ні ў наступных выбарах,” - сказаў пасля сустрэчы ў Магілеве лідар руху "За Свабоду!" і прэтэндэнт ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Александр Мілінкевіч.
Старшыня Брэсцкага абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў падаў скаргу на імя начальніка Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце на дзеянні супрацоўнікаў унутраных спраў, якія здзейснілі гвалтоўнае затрыманне Лазарэнкава і правялі незаконны вобыск 19 ліпеня бягучага года на чыгуначным вакзале Брэста.
Кіраўнічцы нясвіжскай структуры руху “Маладая Беларусь” Настассі Азарцы пагражае суд па абвінавачванні ў парушэнні правілаў добраўпарадкавання гарадоў (артыкул 23.14 КаАП РБ). Сёння Настасся была выкліканая ў Нясвіжскі РАУС, дзе ёй прапанавалі падпісаць пратакол, складзены 27 ліпеня.
Гаспадарчы суд Мінска 29 ліпеня задаволіў іск Мінгарвыканкама ў дачыненні да даследчыцка-асветніцкай установы "Рух наперад", якая праводзіць кампанію "Гавары праўду!".
Дапаможная родная мова і двухмоўныя шыльды: скарыстацца з такой магчымасці ў тых рэгіёнах, дзе пражываюць нацыянальныя меншасці, дае польскае заканадаўства.
З нагоды 66-й гадавіны вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў актывісты дэмакратычнай супольнасці ўшанавалі памяць мірным шэсцем і ўскладаннем кветак у скверы пад сімвалічнай назвай "Сквер Свабоды".
Па словах начальніка Бярозаўскага таварыства выратавання на вадзе Пятра Саўчука, у гэтым годзе падрыхтаваны чатыры зоны адпачынку ля вады. Яны абсталяваны кабінкамі для пераапранання, лаўкамі, туалетамі, смеццезборнікамі.