Могілкі 19-га стагоддзя, што ў сталіцы Палесся - Пінску на якіх знайшлі свой спачын вядомыя дзеячы і прадстаўнікі буйных родаў Беларусі чарговы раз падвяргаюцца вандалізму. Пахаванні Ордаў, Агінскіх, Шырмаў, Скірмунтаў, Тышынскіх знаходзяцца ў крытычным стане.