Соцыум


Радыё Рацыя 2010-08-27 12:31

У Мінску прэзентавалі мультымедыйнае выданне “Гадуем беларусаў-2”, прызначанае для адукацыі навучэнцаў сярэдняй школы. Папярэдні дыск быў прысвечаны дашкольнай адукацыі.

Радыё Рацыя 2010-08-26 17:19

Беларусь перавысіла крытычны ўзровень спажывання алкаголю - лічыць сусветная арганізацыя аховы здароўя. Улады Беларусі прынялі праграму дзеянняў па змаганні з алкагалізацыяй насельніцтва, але дынаміка не суцяшальная, асабліва ў сельскай мясцовасці.

Радыё Рацыя 2010-08-26 15:16

На чатыры пятых зменшылася напаўняльнасць дзяцей у дзіцячым сацыяльным прытулку горада над Нёманам. Другі прытулак, які планавалася адкрыць у Гродна, паводле меркавання спецыяліста выканкама Алены Пахомавай, не патрэбны.

2010-08-26 12:11
Сёлета ў гродзенскія школы пойдзе на 400 першакласнікаў больш, чым у мінулым годзе. У школах Гродна сфармавана 160 першых класаў, дзе распачнуць навучанне 3,5 тысячы дзяцей.
 
Радыё Рацыя 2010-08-25 19:22

Школьнікі з бягучага навучальнага года змогуць вывучаць замежную мову малымі групамі. Як паведаміў начальнік гродзенскага аддзела адукацыі Сяргей Блажэй, такое права з’явілася ў сувязі з увядзеннем у школьную праграму дадатковай гадзіны замежнай мовы.

Радыё Рацыя 2010-08-25 13:50

Студэнтамі ВНУ ўсіх форм уласнасці сёлета ў Беларусі сталі амаль 93 тысяч чалавек. У дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны па выніках уступнай кампаніі залічана 80,5 тысяч студэнтаў. 

Радыё Рацыя 2010-08-25 10:19

Пытанне адкрыцця з 1 верасня беларускамоўных класаў у асобных гродзенскіх сярэдніх школах і гімназіях пакуль так і застаецца без пэўнага адказу.  З аднаго боку, улады нібыта і не супраць, каб дзеці навучаліся па-беларуску, а з другога - не выказваюць у гэтым шчырага зацікаўлення. 

Радыё Рацыя 2010-08-24 17:10

Мінуў месяц пасля заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што краіна пачынае працэс па ўваходу ў Балонскую сістэму. Якія зроблены крокі і наколькі гэта рэальна ажыццявіць, пакуль не гаворыцца. Аднак кандыдат педагагічных навук Беларусі Мікалай Коўш перакананы, што пачынаць трэба з інфармацыйнай працы.

Радыё Рацыя 2010-08-24 10:37

Па усім свеце ідзе збор сродкаў для Віталя Казлова з-пад Ваўкавыска. Два гады таму, у дзень свайго 20-годдзя, ён трапіў пад цягнік і згубіў абедзве рукі і нагу. З таго часу заўсёды актыўны і працавіты юнак марыць толькі аб тым, каб набыць біяпратэзы і вярнуцца да звычайнага жыцця.

Радыё Рацыя 2010-08-23 17:55

Грамадскі камітэт пры падтрымцы арганізацыі "Грынпіс" праводзіць збор подпісаў пад зменай закона аб пашырэнні нацыянальных паркаў у Польшчы.