Соцыум


Радыё Рацыя 2010-09-02 19:59

У Гродне ля гарвыканкаму адбыўся пікет у абарону беларускай мовы і беларускамоўнай адукацыі. 

Радыё Рацыя 2010-09-02 18:32

Колькасць блох, якая з'явілася ў падвалах шматкватэрных дамоў ў Белаазёрску і Бярозе, можна назваць нашэсцем. Пацярпелі і кватэры першых паверхаў.

Радыё Рацыя 2010-09-02 18:31

Суд Ленінскага раёна Брэста адмовіў у скарзе былому работніку прыватнага ўнітарнага прадпрыемства „ЕўраэлекрабудБрэст” Рыгору Варвашэвічу.

Радыё Рацыя 2010-09-02 16:11

Трох грамадскіх актывістаў затрымалі ў Навагрудку пад час распаўсюду агітацыйных матэрыялаў кампаніі “Гавары праўду”. Было канфіскавана каля 200 улётак “Праўда Някляева”, колькасць якіх па закону не дае істотных падставаў для затрымання распаўсюднікаў.

Радыё Рацыя 2010-09-02 12:01

Пастаўшчына - гэта чароўны азёрны край, але ж які краязнавец свой край не любіць, як кажуць “кожны кулік сваё балота хваліць”. Так пра родныя мясціны кажа настаўнік і краязнавец з горада Паставы, што на Віцебшчыне, Ігар Пракаповіч.

Радыё Рацыя 2010-09-01 20:31

Беларускія ўлады заклікаюць грамадзян больш шырока карыстацца страхаваннем дадатковай пенсіі. Па словах дырэктара Беларускай асацыяцыі страхаўшчыкоў Ірыны Мерзляковай, на сённяшні дзень такі поліс маюць толькі 130 тысяч беларусаў.

Радыё Рацыя 2010-09-01 17:48

1 верасня, у першы дзень навучальнага года, комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім наведаў надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Віктар Гайсёнак.

Радыё Рацыя 2010-09-01 17:40

Звыш трох тысяч дзяцей і моладзі беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы  пачынае новы навучальны год. Беларуская мова вывучаецца ў ліцэях у Бельску Падляшскім і Гайнаўцы ў якасці абавязковага прадмета.

Радыё Рацыя 2010-08-31 18:14

23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Радыё Рацыя 2010-08-31 13:33

Беларуская мова ў дзіцячых садках, базавых школах, гімназіях і ліцэях на Падляшшы – не навіна, а заканамернасць. Права на вывучэнне роднай мовы прадстаўнікоў нацыянальнай меншасці запісана ў Канстытуцыі.