Палітыка


Радыё Рацыя 2010-08-27 10:06

У суботу, 28 жніўня, у Полацку і Наваполацку пройдуць сустрэчы актыву БХД дзеля рэгістрацыі партыі і падрыхтоўкі перадвыбарчай кампаніі.

Радыё Рацыя 2010-08-26 19:02

У нядзелю, 29 жніўня, у Мінску адбудзецца Форум дэмакратычнай кааліцыі Мінскай вобласці. На яго запрошаны сотні грамадскіх актывістаў з Міншчыны, а таксама патэнцыйныя прэтэндэнты на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.

2010-08-26 12:42

Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны правёў паралелі паміж украінска-расійскімі адносінамі падчас газавага канфлікту і цяперашнім станам адносін Беларусі і Расіі. 

Радыё Рацыя 2010-08-25 21:16

Грамадская кампанія "Гавары праўду" сабрала плануемыя 20 тысяч подпісаў за вылучэнне лідэра кампаніі Уладзіміра Някляева на чацвёрты Усебеларускі сход. Збор подпісаў адбываўся пераважна ў Мінску.

Радыё Рацыя 2010-08-25 14:30

Падчас сустрэчы з салігорскімі выбаршчыкамі прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука ў памяшканне кавярні ўварваліся міліцыянты і запатрабавалі скончыць несанкцыянаванае мерапрыемства. 

Радыё Рацыя 2010-08-25 12:49

Сёння, 25 жніўня, спаўняецца 19-я гадавіна з часу надання канстытуцыйнага статуса ранейшай дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 

Радыё Рацыя 2010-08-25 10:02

З мэтай актывізацыі насельніцтва гродзеншчыны напярэдадні выбарчай кампаніі сябры мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі праводзяць шэраг сустрэч з прадпрымальнікамі. 

Радыё Рацыя 2010-08-24 19:49

Дакладчыца па Беларусі ў камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Сініка Хурскайнен выказала заклапочанасць у сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў нашай краіне. Пра гэта яна заявіла падчас візіту ў Мінск. 

Радыё Рацыя 2010-08-24 16:32

Лідэры партый АГП і "Справядлівы свет", кампаніі “Гавары праўду”, Маладога Фронту, аргкамітэтаў па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”, Партыі справядлівасці і прагрэсу і Партыі БХД падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Радыё Рацыя 2010-08-24 16:16

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адказалі кіраўніку “Руху “За свабоду” Аляксандру Мілінкевічу на ягоны ліст, які змяшчаў заклік прывесці выбарчае заканадаўства ў прававыя дэмакратычныя рамкі.