Палітыка


Радыё Рацыя 2012-02-09 19:46

На паседжанні міністраў замежных спраў краін Еўразвяза, запланаваным на 27 лютага, хутчэй за ўсё можна чакаць пашырэння санкцый у дачыненні да чыноўнікаў беларускага рэжыму.

Радыё Рацыя 2012-02-09 18:44

Жонка зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч лічыць, што на гандаль палітзняволенымі Захад не пойдзе. Такое ўражанне ў яе склалася пасля сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком Еўразвяза па справах Усходняй Еўропы Гунарам Вігандам, у якой яна прыняла ўдзел разам з іншымі роднымі рэпрэсаваных па палітычных матывах.

Радыё Рацыя 2012-02-09 18:11

Сёння адбылася сустрэча пасланца еўрапейскай супольнасці Гунара Віганда з прадстаўнікамі беларускай улады і грамадскасці. Гэтую падзею карэспандэнт радыё Рацыя Зміцер Косцін абмеркаваў з палітычным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім.

Радыё Рацыя 2012-02-09 17:21

Візіт дырэктара дэпартамента па пытаннях Расіі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Гунара Віганда ў Мінск і сустрэчы як з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі, так і грамадзянскай супольнасці - гэта толькі падрыхтоўка да дыялогу, які, магчыма, пачынаецца на лініі Брусель–афіцыйны Мінск.

Радыё Рацыя 2012-02-09 16:56

Улады могуць днямі вызваліць кагосьці з палітвязняў. Пра гэта сёння публічна заявіў дырэктар дэпартамэнта Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Еўразвяза Гунар Віганд. Такое ўражанне склалася ў яго пасля наведвання Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Радыё Рацыя 2012-02-09 12:29

Бабруйскія палітычныя партыі і незалежныя прафсаюзы выступаюць за актыўны байкот выбараў. Рада дэмакратычных сілаў Бабруйска выступіла з адмысловай заявай.

Радыё Рацыя 2012-02-08 17:12

9 лютага адбудзецца сустрэча шэрагу прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці з дырэктарам па пытаннях Расіі, Усходняга Партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Гунарам Вігандам.

Радыё Рацыя 2012-02-08 15:49

Кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава ў калоніі “Віцьба-3” наведала яго адвакат. Па словах жонкі палітыка Ірыны Халіп, сярод іншага абмяркоўвалася і скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН, якая будзе пададзена ў бліжэйшыя дні.

Радыё Рацыя 2012-02-08 12:31

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Георгій Дзмітрук лічыць, што Аляксандр Лукашэнка нездарма заявіў пра неабходнасць падвышэння заробкаў сілавікам і пазначыў у якасці прычыны незадаволенасць сярод сілавых ведамстваў. 

Радыё Рацыя 2012-02-08 11:42

Грамадская кампанія “Гавары праўду” агучыла стратэгію дзеянняў на бягучы год.