Рашэнне аб стварэнні Савета народных дэпутатаў Брэсцкай вобласці стала галоўным вынікам форуму дэмакратычных сілаў рэгіёна, які праходзіў у Брэсце ў панядзелак, 6-га верасня.
У Брэсце прайшоў форум дэмакратычных сіл вобласці, у якім прымалі ўдзел, між іншымі,і прадстаўнікі Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі. Карэспандэнт Радыё Рацыя пагутарыў з лідарам АГП Анатолем Лябедзькам.
У рамках форуму дэмакратычных сіл Брэсцкай вобласці ў Брэсце адбыўся выступ патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі Беларускі Народны Фронт Рыгора Кастусёва.
На 6 верасня запланаваны абласны форум дэмакратычных сіл Брэстчыны, які ладзіць абласная кааліцыя дэмакратычных сіл, паведаміў адзін з арганізатараў форума, кіраўнік брэсцкай абласной суполкі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі.
У Гомелі закончыўся форум дэмакратычных сіл вобласці, на які былі запрошаны ўсе апазіцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах. Удзельнікі гомельскай сустрэчы станоўча ацэньваюць яе вынікі.
Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку (Рэспубліка Польшча) мае намер садзейнічаць больш актыўнаму развіццю добрасуседскіх рэгіянальных сувязей. Гэта падкрэсліў Аляксандр Берабеня, згоду на прызначэнне якога Генеральным консулам Беларусі ў Беластоку даў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 верасня.
У Гомелі 4—5 верасня праходзіць Форум дэмакратычных сіл вобласці, удзельнікі якога — прадстаўнікі кааліцый "Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы" (АДС) і "Беларускі незалежніцкі блок" (БНБ), а таксама грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх кампаній і ініцыятыў.
Бліжэйшым часам пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаслава Сікорскага і Сяргея Мартынава. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміў першы сакратар польскай амбасады ў Беларусі Павел Марчук.
Чатыры законапраекты: аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год, аб бюджэце Фонда сацыяльнай абароны ды аб зменах у Падатковы і Бюджэтны кодэксы – гэта галоўныя пункты павесткі дня першай вераснёўскай сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая пройдзе ў панядзелак.
Чарговае пасяджэнне беларуска-польскай камісіі экспертаў па пытанні вырашэння праблем вакол Саюза палякаў на Беларусі ўсё яшчэ не прызначана, – паведаміў Радыё Рацыя першы сакратар польскай амбасады ў Мінску Павел Марчук.