Палітыка


Радыё Рацыя 2010-09-10 16:50

Венецыянская камісія Савета Еўропы 16 кастрычніка разгледзіць пытанне аб адпаведнасці папярэджання, што было вынесена Беларускай асацыяцыі журналістаў. Пра гэта паведаміла старшыня БАЖу Жана Літвіна.

Радыё Рацыя 2010-09-10 14:11

"У нас дастаткова напружаныя адносіны з Еўрапарламентам", – заявіў старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч падчас сустрэчы ў Мінску з дэпутатам Еўрапарламента ад Літвы Віктарам Успаскіх, які знаходзіцца з візітам па запрашэнні афіцыйнага Мінска.

Радыё Рацыя 2010-09-10 11:47

Новыя кнігі, але таксама і актуальная сітуацыя ў Беларусі пра гэта ішла размова падчас сустрэчы са старшынём партыі КХП-БНФ “Адраджэнне” Зянонам Пазняком у Варшаве. 

Радыё Рацыя 2010-09-10 10:42

“Не буду ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ў якасці кандыдата”, – сказаў Радыё Рацыя генеральны сакратар партыі БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб. Прычына, як адзначае палітык, даволі банальная – адсутнасць фінансавых рэсурсаў.

Радыё Рацыя 2010-09-09 18:56

Дату чарговых выбараў прэзідэнта Беларусі могуць прызначыць на пазачарговай сесіі ніжняй палаты парламента, што адбудзецца праз пяць дзён, і ў такім выпадку выбары адбудуцца ў сярэдзіне снежня 2010 года. 

Радыё Рацыя 2010-09-09 18:23

Актывістаў анархічнага руху, затрыманых па падазрэнні ў датычнасці да падпалу дыпламатычнага аўтамабіля на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску, пакідаюць за кратамі яшчэ на трое сутак. Тэрмін папярэдняга затрымання скончыўся 9 верасня ўдзень.

Радыё Рацыя 2010-09-09 16:54

Лідар Руху „За Свабоду”, прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, вызначыцца са сваім удзелам у прэзідэнцкай кампаніі пасля абвяшчэння даты выбараў.

Радыё Рацыя 2010-09-09 16:30

Беларусь гатова запрасіць экспертаў-крыміналістаў з краін-чальцоў АБСЕ для расследавання прычын смерці журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка апазіцыйнага інтэрнэт-рэсурса "Хартыя 97”.

Радыё Рацыя 2010-09-09 11:47

Парламенцкая дэлегацыя Даніі працягвае сустрэчы ў Мінску. Пасля размоваў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і лідарамі палітычных партый, рухаў і недзяржаўных арганізацый, парламентары маюць наведаць Міністэрства замежных спраў і Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі.

Радыё Рацыя 2010-09-09 10:40

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс 8 верасня сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл. Як паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец, міністр пачаў з віншаванняў з Днём перамогі пад Воршай.