Палітыка


Радыё Рацыя 2010-07-29 17:19

Да канца жніўня планава-аналітычная група Аб’яднаных дэмакратычных сіл мае намер падрыхтаваць новую “пераможную стратэгію” на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Радыё Рацыя 2010-07-29 14:16

Працэдура вызначэння адзінага прэтэндэнта ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл відавочна зайшла ў тупік. І гэтага не хавае старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас. 3-га жніўня Рада можа зняць з сябе функцыі пасярэдніка ў працы круглага стала па вызначэнні адзінага кандыдата. 

Радыё Рацыя 2010-07-28 20:22

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" пачынае падрыхтоўку да 13-га чарговага з'езда арганізацыі. Абласныя і гарадскія структуры партыі па краіне распачынаюць праводзіць рэгіянальныя сходы. Больш бачная палітычная актыўнасць чальцоў партыі ў падрыхтоўцы да прэзідэнцкай кампаніі. 

Радыё Рацыя 2010-07-28 15:38

Суды над затрыманымі 27 ліпеня ў Мінску ўдзельнікамі акцыі з нагоды 20-х угодкаў прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі пераносяцца на 5 жніўня. Грамадскіх актывістаў абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Радыё Рацыя 2010-07-28 11:49

У Салігорску перад судом стануць шасцёра маладафронтаўцаў – Іван Шыла, Рыгор Астапеня, Андрусь Тычына, Ілля Нагорны, Сяргей Герановіч і Аляксей Валабуеў.  

Радыё Рацыя 2010-07-28 09:38

У Cавецкім судзе Мінска павінны разгледзець справы актывістаў, затрыманых вечарам 27 ліпеня падчас ускладання кветак да помніка Якубу Коласу - Вячаслава Сіўчыка, Андрэя Кіма, Мікалая Дземідзенкі і Кацярыны Давыдзік.  

2010-07-27 21:21

Міліцыя разагнала акцыю апазіцыі, прысвечаную 20-годдзю прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Некалькі яе ўдзельнікаў затрыманы.

Радыё Рацыя 2010-07-27 17:47

За ўдзел у акцыі памяці, прымеркаванай да гадавіны выкрадання і забойства Юрыя Захаранкі, суд Кастрычніцкага раёна Мінска аштрафаваў Анатоля Лябедзьку на 875 тысяч беларускіх рублёў.

Радыё Рацыя 2010-07-27 16:52

Алег Сурган, які выйшаў 27 ліпеня пасля шасці месяцаў турмы за вывешванне ў Віцебску бел-чырвона-белага сцягу, першае інтэрв’ю на волі даў Радыё Рацыя.

Радыё Рацыя 2010-07-27 13:12

У дзень 27-га ліпеня 1990 года была закладзена аснова незалежнасці сучаснай Беларусі. У гэты дзень Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў  Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.