Палітыка


2010-09-02 10:46

Беларускае дзяржтэлебачанне паказала выкрывальніцкі сюжэт пра паездку расійскага прэм'ера Уладзіміра Пуціна па Далёкім Усходзе на “Ладзе-Каліна”. Крытычны сюжэт у выпуску стаў новым адказам беларускіх уладаў на фільмы "Хросны бацька", трансляваных тэлеканалам НТВ.

Радыё Рацыя 2010-09-01 21:36

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч можа першым з патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта зняць сваю кандыдатуру. Прынамсі, пра такую верагоднасць кажуць як эксперты, так і паплечнікі палітыка. 

Радыё Рацыя 2010-09-01 19:43

Магчымая адмова Аляксандра Мілінкевіча ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах можа быць звязана з унутранымі супярэчнасцямі ў Руху “За Свабоду”. Такое меркаванне выказаў палітолаг Уладзімір Роўда.

Радыё Рацыя 2010-09-01 19:18

На офісе сацыялагічнай лабараторыі “Новак” прайшоў ператрус, які правялі супрацоўнікі спецслужб. Супрацоўнікі лабараторыі афішаваць гэты факт не хочуць і нават не пацвярджаюць сам факт ператруса. 

Радыё Рацыя 2010-09-01 12:27

Генерал Валеры Фралоў, які раней заяўляў пра магчымасць вылучэння сваёй кандыдатуры на кандыдата ў прэзідэнты, пакуль не прыняў канчатковага рашэння.

Радыё Рацыя 2010-09-01 12:06

Былы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч не трымае крыўды на сваіх аднапартыйцаў. Пра гэта ён заявіў Радыё Рацыя пасля таго, як распаўсюдзіў у інтэрнэце сваю заяву аб сыходзе з партыі. 

Радыё Рацыя 2010-09-01 12:00

Рада беларускай інтэлігенцыі выказала занепакоенасць працэсам кансалідацыі дэмакратычных сіл і вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары.

Радыё Рацыя 2010-08-31 21:56

Па меры набліжэння да прэзідэнцкіх выбараў усё больш і больш у беларускай прэсе з’яўляецца чутак пра магчымую хуткую адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і спісанне на яго ўсяго таго, чаго не здолела дасягнуць беларуская эканоміка за апошнія чатыры з паловай гады, што прайшлі з моманту мінулых прэзідэнцкіх выбараў. 

Радыё Рацыя 2010-08-31 17:01

Пытанне пра удзел альбо няўдзел Аляксандра Мілінкевіча ў прэзідэнцкіх выбарах будзе абмеркавана радай Руху “За свабоду” напачатку верасня. Па словах намесніка старшыні Руху Юрася Губарэвіча, па выніках пасяджэння рады магчымы розныя варыянты развіцця падзей.

Радыё Рацыя 2010-08-31 12:21

Мінская міліцыя шукае зламыснікаў, якія кінулі некалькі бутэлек з запальнай сумессю на тэрыторыю расійскай амбасады.