З 8 лютага ў сталіцы Беларусі распачала сваю працу ХІХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Удзельнікамі кірмаша з’яўляюцца выдаўцы з 20 краін свету.
90 тысячаў злотых Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы прызначыла на арганізацыю культавага ўжо рок-фестывалю "Басовішча-2012". Заяўкі ад няўрадавых арганізацыяў на правядзенне мерапрыемства можна складаць цягам бліжэйшых 30 дзён.
Пабачыў свет першы нумар часопіса, прысвечанага беларускай дудзе. Глянцавае выданне пад назваю «Дудар» з’яўляецца першым у гісторыі беларускай музыкі спецыялізаваным выданнем, прысвечаным беларускай дудзе.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснавана напрыканцы снежня 2011 года. Яна ўручаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Месяц шведскай літаратуры распачынаецца ў кнігарні выдавецтва «ЛогвінаЎ» у Мінску. Падзеі ў рамках літаратурнага месяца будуць адбывацца ад 7 лютага да 15 сакавіка.Месяц шведскай літаратуры ў Беларусі рэалізоўваецца дзякуючы намаганням кнігарні выдавецтва «ЛогвінаЎ» і пасольству Швецыі ў Беларусі.