Культура


Радыё Рацыя 2010-09-06 12:02

Шматлікія праблемы гісторыка-археалагічнага вывучэння помнікаў фартыфікацыі Гродзеншчыны перашкаджаюць іх паўнавартаснаму даследаванню, захоўванню і далейшай эксплуатацыі ў турыстычных мэтах.

Радыё Рацыя 2010-09-05 14:18

Свята гаспадароў - гэта свята ўраджаю. Калі плёны багатыя, то і гаспадар задаволены. У Нарве сёння сабраліся тыя, хто жыве з зямлі, зямлёю і дзеля зямлі.

Радыё Рацыя 2010-09-04 12:34

Гэтымі днямі ў кніжнай серыі “Трансгранічныя сцежкі” ў рамках бібліятэкі “Радыё Рацыя” выйшла новая кніга прозы нашага рэдакцыйнага калегі Міхася Андрасюка “Вагон другога класа”. 

Радыё Рацыя 2010-09-03 18:24

Пазнаёміцца з гісторыяй школьнай адукацыі Брэста магчыма на выставе "Ад царскіх часоў да незалежнасці" ў музеі "Брэст тэатральны". На экспазіцыі прадстаўлены рэдкія матэрыялы, якія атрымалася выратаваць падчас розных трагічных падзей 20-га стагоддзя.

Радыё Рацыя 2010-09-03 16:54

Рэстаўрацыя фальварка Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, канцэпцыя рэстаўрацыі Старога замка ў Гродна і агульны стан гісторыка-культурнай спадчыны Прынёмання - гэтыя і іншыя пытанні прыцягнулі ўвагу ўдзельнікаў круглага стала ў горадзе над Нёманам. 

Радыё Рацыя 2010-09-03 09:14

Да 10 верасня можна падаваць заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме 17-га фестываля бардаўскай і аўтарскай песні "Бардаўская восень 2010", які традыцыйна пройдзе ў Бельску Падляшскім напрыканцы кастрычніка.

Радыё Рацыя 2010-09-02 18:39

У Гродна і Мінску пройдуць вечары сучаснай шведскай харэаграфіі. Прэм'ера двух пастановак "Там, дзе вада цячэ ўгару" і "Але я не..." адбудзецца ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры і Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску.

Радыё Рацыя 2010-09-02 17:33

Жаночыя акты ды іншыя кантраверсійныя карціны прадставіў вядомы беларускі жывапісец Леанід Хобатаў на экспазіцыі, што адкрылася ў гродзенскай галерэі “Крыга”.

Радыё Рацыя 2010-09-02 14:39

Беластоцкае прадпрыемства водаканалаў святкуе 120-годдзе свайго існавання. З гэтай нагоды 2-га верасня на рынку Касцюшкі ў Беластоку адкрылася адмысловая выстава, якая месціцца ў велізарнай трубе. 

Радыё Рацыя 2010-09-02 14:32

Мінскае прыватнае выдавецтва "Галіяфы" здало ў друк зборнік вершаў Міхася Башуры "Думкі – гэта не гульня". Зборнік утрымлівае вершы як з ранейшай кнігі паэта «Паліванне на мух са шланга», так і зусім новыя.