Конныя ўпражкі, багата застаўленыя сталы, маладая пара - у Гайнаўцы ў чарговы раз пройдзе "Вясельная бяседа", мерапрыемства, якое мае на мэце паказаць традыцыю, параўнаць вясельныя абрады з абодвух бакоў мяжы. Шосты раз фальклорныя калектывы з Падляшша і Беларусі будуць прадстаўляць усю паслядоўнасць традыцыйнага вяселля.