Культура


Радыё Рацыя 2012-02-09 14:41

Саюз беларускіх пісьменнікаў сумесна з выдавецтвам «Юніпак» выдадуць серыю кніг з лепшымі творамі найлепшых беларускіх пісьменнікаў.

Радыё Рацыя 2012-02-09 13:07

З 8 лютага ў сталіцы Беларусі распачала сваю працу ХІХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Удзельнікамі кірмаша з’яўляюцца выдаўцы з 20 краін свету.

Радыё Рацыя 2012-02-09 11:54

Дванаццаты нумар часопіса “Arche” за 2011 год прысвечаны жанчынам, якія ўвайшлі ў гісторыю Беларусі.

Радыё Рацыя 2012-02-08 20:54

90 тысячаў злотых Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы прызначыла на арганізацыю культавага ўжо рок-фестывалю "Басовішча-2012". Заяўкі ад няўрадавых арганізацыяў на правядзенне мерапрыемства можна складаць цягам бліжэйшых 30 дзён. 

Радыё Рацыя 2012-02-08 13:27

Гродзенцы прыгадваюць беларускага рэлігійна-грамадскага дзеяча і літаратуразнаўца айца Уладзіслава Талочку з нагоды 125-годдзя з дня яго нараджэння.

Радыё Рацыя 2012-02-08 13:21

Пабачыў свет першы нумар часопіса, прысвечанага беларускай дудзе. Глянцавае выданне пад назваю «Дудар» з’яўляецца першым у гісторыі беларускай музыкі спецыялізаваным выданнем, прысвечаным беларускай дудзе.

Радыё Рацыя 2012-02-08 09:07

Першая спроба гурта выступіць са скрыпкамі ды віяланчэллю ўдала прайшла ў мінскім клубе "Графіці" ў межах серыі "Тузін. Unplugged".

Радыё Рацыя 2012-02-07 16:54

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснавана напрыканцы снежня 2011 года. Яна ўручаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.

Радыё Рацыя 2012-02-07 12:53

10-га лютага ў Мінску ў Доме культуры Шарко адбудзецца сольны канцэрт вядомага гродзенскага барда Віктара Шалкевіча. У праграме лепшыя і новыя песні.

Радыё Рацыя 2012-02-07 10:00

Месяц шведскай літаратуры распачынаецца ў кнігарні выдавецтва «ЛогвінаЎ» у Мінску. Падзеі ў рамках літаратурнага месяца будуць адбывацца ад 7 лютага да 15 сакавіка. Месяц шведскай літаратуры ў Беларусі рэалізоўваецца дзякуючы намаганням кнігарні выдавецтва «ЛогвінаЎ» і пасольству Швецыі ў Беларусі.