Культура


2010-09-10 21:30

20 гадоў таму – 10 верасня 1990-га года – у Мінску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Радыё Рацыя 2010-09-10 17:09

Як стала вядома Радыё Рацыя, пасля трох гадоў працы ў Культурным цэнтры Беларусі пры амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Польшчы, які знаходзіцца ў Беластоку, завяршае працу намеснік дырэктара Цэнтра Эдуард Швайко.

Радыё Рацыя 2010-09-10 11:30

У агульнаеўрапейскі Дзень замежных моў Інстытут Гётэ ў Мінску сумесна з Міністэрствам адукацыі, культуры і мастацтва Аўстрыйскай Рэспублікі прадставіць чытачам пераклады Брыгіты Шэр на беларускую мову.

Радыё Рацыя 2010-09-09 18:30

На базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага ў межах Тыдня пісьменнасці адбыўся творчы вечар пісьменнікаў і паэтаў вобласці. Галоўным удзельнікам мерапрыемства стаў брэсцкі пісьменнік і мастак Лявон Валасюк, які прэзентаваў новы паэтычны зборнік "Знакі на валуне".

Радыё Рацыя 2010-09-09 16:14

130 чалавек падалі свае заявы на 1 курс беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. Як і кожны год, заявы прымаюцца ў двух турах. У першым туры сабралося 20 ахвотных, у другім - гэтая колькасць значна пабольшала.

Радыё Рацыя 2010-09-09 09:45

У мінскай кнігарні “У нескладовае” прайшла прэзентацыя беларускага выдання рамана Курта Вонегута “Бойня нумар 5”. Пераклад зрабіў пісьменнік і журналіст Павел Касцюкевіч. 

Радыё Рацыя 2010-09-08 21:25

У Брэсце на базе абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага ў аддзеле абслугоўвання школьнікаў адбылося святочнае мерапрыемства прысвечанае Дню пісьменнасці.

Радыё Рацыя 2010-09-08 20:00

Актывісты гродзенскага Маладога Фронту і кампаніі “Гавары праўду” адзначылі традыцыйна Дзень беларускай вайсковай славы ля памятнага знаку “Пагоня на Грунвальд” у Каложкім парку.

Радыё Рацыя 2010-09-08 12:40

У 1514 годзе пад Воршай, на Крапівенскім полі, адбылася адна з найбольш значных бітваў сярэднявечча. 30-цітысячнае войска ВКЛ змагло ўшчэнт разбіць Маскоўскае войска, якое складала 80.000 жаўнераў.

Радыё Рацыя 2010-09-07 17:59

Мемарыяльную шыльду, якую ўсталявалі да 100-гадовага юбілея Ларысы Геніюш у Зэльве на доме, дзе жыла паэтка, па-ранейшаму трымаюць у зэльвенскай міліцыі.