Сёння, але 883 гады таму, - гэта ў 1127-ым годзе, старажытны Горадзень, Гародня ўпершыню згадваецца ў адным са старэйшых летапісаў нашае мінуўшчыны – Лаўрэнцьеўскім.
Ручнікі з бабуліных куфраў, якія з’яўляюцца матэрыяльнай спадчынай рэгіёна, дачакаліся прафесійнай апрацоўкі – інвентарызацыі і захавання для наступных пакаленняў.
Стартуе адбор удзельнікаў для конкурса сёлетняй "Бардаўскай восені". Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская восень-2010" пройдзе з 22 па 24 кастрычніка.
Беларускія мастакі аднымі з першых у краіне пачалі падрыхтоўку да святкавання 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам. Завершыць юбілейны год Агульнарэспубліканская выстава мастакоў з Беларусі, якая распачне сваю працу ў апошнія дні кастрычніка і працягнецца амаль да снежня.
Вядомы мастак-авангардыст і літаратар Артур Клінаў працуе над новым вялікім праектам – сцэнаром да экранізацыі славутай кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». Гэтую замову Клінаў атрымаў ад кінастудыі «Беларусьфільм».
Сёння спаўняецца 100 год з дня нараджэння сапраўднай патрыёткі беларускай зямлі, паэткі Ларысы Геніюш. Векавы юбілей паэткі святкуецца не толькі на яе роднай зямлі.
Сёння ў мінскай сядзібе ТБМ будуць падведзены вынікі конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюш, які быў абвешчаны аб’яднаннем літаратараў-хрысціянаў “Дабравест”.