Культура


Радыё Рацыя 2010-08-17 16:16

У наступным годзе Еўропа будзе адзначаць 100-годдзе вядомага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша. У Літве 2011 год ужо абвешчаны годам Мілаша, падобнае рашэнне чакаецца і ў Польшчы, у Беларусі да юбілея плануецца выпусціць зборнік твораў Чэслава Мілаша па-беларуску.

Радыё Рацыя 2010-08-16 14:24

Рэтраспэктыўнай выставай твораў Лявона Баразны прадставіў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр тэму беларускага сцэнічнага касцюма. Дзякуючы яго экспедыцыям па Беларусі ў 50-60-х гадоў мінулага стагоддзя, з’явіліся альбомы, якія надалі новае жыццё вывучэнню беларускага строя.  

Радыё Рацыя 2010-08-16 09:25

Мінскае прыватнае выдавецтва Логвінаў сёлета пачынае новы кніжны праект. Кнігі будуць выходзіць у танным паліграфічным выкананні, так званы пакетбук.

Радыё Рацыя 2010-08-15 11:03

У шостую гадавіну смерці Чэслава Мілаша асяродак культуры" Пагранічча" ў Сэйнах арганізаваў у Краснагрудзе і Сэйнах сустрэчу-ўспамін, прысвечаны паэту.

Радыё Рацыя 2010-08-14 13:40

У нядзелю Брэст адзначыць 620-гадавіну атрымання Магдэбурскага права. Горад над Бугам першае месца ў Беларусі, якое 15 жніўня 1390 года атрымала Магдэбурскае права. Сучасная сталіца Беларусі толькі праз сто дзевяць год атрымае такія ж правы і прывілеі.

Радыё Рацыя 2010-08-14 11:51

У Брэсце працягвае працу адзіная ў горадзе выстава прысвечаная юбілею бітвы пад Грунвальдам "Грунвальд - погляд праз вякі. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы". Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых наведаць выставу і азнаёміцца з абноўленай экспазіцыяй.

Радыё Рацыя 2010-08-13 10:37

У мінскім музеі імя Максіма Багдановіча адкрылася мастацкая выстава пад назвай “Эксперымент”, аўтарства сябры Cаюзу мастакоў Беларусі Мікалая Мішчанкі. Сутнасць выставы, па словах мастака, заключаная ў яе назве – творца эксперэментуе з тэхнікамі і матэрыяламі, не прытрымліваючыся адмысловай тэматыкі.

Радыё Рацыя 2010-08-12 16:56

У Гданьску 14-га жніўня адбудзецца прэзентацыя фільма польскага рэжысёры аб Коласаўскім ліцэі. Фільм будзе прымеркаваны да 30-й гадавіны выбуху «Салідарнасці» у Польшчы.

Радыё Рацыя 2010-08-12 10:44

"Карданеры" - такі назоў мае новы інтэрнэт-праект, якога мэтай з'яўлаецца прыгадаць маладым людзям творчасць легендарнага рок - гурта з Беласточчыны "Кардон". Кожны жадаючы малады музыка можа найграць ковер песні "Кардону" ды змясціць яе на сайце праекту "Карданеры".

Радыё Рацыя 2010-08-11 19:20

"Рэйд Палесся - 2010" пачнецца праз тыдзень. Гэта будзе навукова-асветніцкая экспедыцыя па Брэсцкім, Кобрынскім, Бярозаўскім, Іванаўскім і Пінскім раёну. Мэтаю рэйду ёсць знаёмства і захаванне цікавостак палескай культуры і палешукоў. Такая экспедыцыя ладзіцца ўпершыню.