Сёння працягваецца трэцці апошні дзень працы арт-літ-пленэра "Прысвячэнне Язэпу Драздовічу". Учора мастакі і фатографы працавалі ў Заслаўе. Сёння а 17-й гадзіне беларускага часу ў мінскім Палацы мастацтваў адбудзецца адкрыццё заключнай выставы пленэра.
Другі міжнародны фестываль вулічных тэатраў 'Вэртэп' распачынае вандроўку па дарогах і бездарожжах Гайнаўскага павета. Па словах ініцыятара фестываля, рэжысёра і акцёра Дарыюша Скібіньскага, ідэя задумы – вярнуць на Падляшша традыцыю вандроўных тэатраў.
Пабачыў свет 2-томнік з творамі Ларысы Геніюш. Гэта самае поўнае выданне з творчай спадчынай славутай паэткі. Укладанне кніг зрабіў паэт Міхась Скобла.
Сёння ў сядзібе БНФ у Мінску адкрываецца мастацкая выстава польскай мастачкі, прадстаўленай усяго толькі імем «Цэліна» пад назвай «Тры твары ў адным абліччы». Паводле самых супярэчлівых ацэнак крытыкаў, творы мастачкі і геніяльныя, і скандальныя, і напэўна - вельмі палітычныя.
1 жніўня ў Браславе адбудзецца адкрыццё 18-га Драздовіцкі мастацкага пленеру, якія штогод праходзяць у паўночнай частцы Беларусі. Гэтым разам пленэр будзе прысвечаны Эміліі Плятэр - беларускай фальклярыстцы, удзельніцы паўстання 1831 года ў Польшчы, Беларусі і Літве.
Фонд Villa Sokrates, які быў створаны на базе аднайменнага згуртавання, асноўны ўпор у сваёй дзейнасці ставіць на выдавецкую дзейнасць, бо менавіта ў гэтай дзейнасці, па словах старшыні фонду Юркі Хмялеўскага, яны маюць найбольшы досвед.
12-я беларускія трыялогі – апошняе мерапремства, якое ладзіць згуртаванне Villa Sokrates. У далейшым арганізацыяй трыялогаў мае займацца новаствораны фонд Villa Sokrates, які заснавалі Сакрат Яновіч, Лёнік Тарасэвіч, Юрка Хмялеўскі і Павал Грэсь.
У агратурыстычным асяродку ў Лапічах, што ля Крынак на Падляшшы, распачаўся ўжо 12 па ліку “Беларускі Трыялог”. Мерапрыемства ладзіцца згуртаваннем “Віла Сакратэс”, заснаваным вядомым беларускім пісьменнікам і публіцыстам Сакратам Яновічам.