Культура


Радыё Рацыя 2010-08-18 17:08

Беларуская бард Таццяна Беланогая рыхтуе да выдання свой новы альбом. Як заўважыла сама аўтарка, альбом, які запісаўся досыць хутка і даўно чакае свайго выхаду, дапрацоўваецца досыць доўга.

Радыё Рацыя 2010-08-18 14:54

Апавяданні маладога мінскага празаіка Сяргея Календы надрукаваў прэстыжны маскоўскі часопіс "Дружба народов" у сваім жнівенскім восьмым нумары. Гэта першая публікацыя Сяргея ў маскоўскіх літаратурных выданнях. 

Радыё Рацыя 2010-08-18 11:14

Вядомы беларускі эсэіст і філосаф Валянцін Акудовіч падрыхтаваў для прыватнага мінскага выдавецтва "Галіяфы" сваю чарговую кнігу. 

Радыё Рацыя 2010-08-17 16:16

У наступным годзе Еўропа будзе адзначаць 100-годдзе вядомага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша. У Літве 2011 год ужо абвешчаны годам Мілаша, падобнае рашэнне чакаецца і ў Польшчы, у Беларусі да юбілея плануецца выпусціць зборнік твораў Чэслава Мілаша па-беларуску.

Радыё Рацыя 2010-08-16 14:24

Рэтраспэктыўнай выставай твораў Лявона Баразны прадставіў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр тэму беларускага сцэнічнага касцюма. Дзякуючы яго экспедыцыям па Беларусі ў 50-60-х гадоў мінулага стагоддзя, з’явіліся альбомы, якія надалі новае жыццё вывучэнню беларускага строя.  

Радыё Рацыя 2010-08-16 09:25

Мінскае прыватнае выдавецтва Логвінаў сёлета пачынае новы кніжны праект. Кнігі будуць выходзіць у танным паліграфічным выкананні, так званы пакетбук.

Радыё Рацыя 2010-08-15 11:03

У шостую гадавіну смерці Чэслава Мілаша асяродак культуры" Пагранічча" ў Сэйнах арганізаваў у Краснагрудзе і Сэйнах сустрэчу-ўспамін, прысвечаны паэту.

Радыё Рацыя 2010-08-14 13:40

У нядзелю Брэст адзначыць 620-гадавіну атрымання Магдэбурскага права. Горад над Бугам першае месца ў Беларусі, якое 15 жніўня 1390 года атрымала Магдэбурскае права. Сучасная сталіца Беларусі толькі праз сто дзевяць год атрымае такія ж правы і прывілеі.

Радыё Рацыя 2010-08-14 11:51

У Брэсце працягвае працу адзіная ў горадзе выстава прысвечаная юбілею бітвы пад Грунвальдам "Грунвальд - погляд праз вякі. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы". Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых наведаць выставу і азнаёміцца з абноўленай экспазіцыяй.

Радыё Рацыя 2010-08-13 10:37

У мінскім музеі імя Максіма Багдановіча адкрылася мастацкая выстава пад назвай “Эксперымент”, аўтарства сябры Cаюзу мастакоў Беларусі Мікалая Мішчанкі. Сутнасць выставы, па словах мастака, заключаная ў яе назве – творца эксперэментуе з тэхнікамі і матэрыяламі, не прытрымліваючыся адмысловай тэматыкі.