Анатоль Бутэвіч прэзентаваў у мінскім “Кніжным салоне” адразу тры свае кніжкі на гістарычную тэматыку – “На далонях вечнасці”, “Каралева не здраджвала каралю” і аўтарскі пераклад “Аўтабіяграфіі” Багуслава Радзівіла.
Брэсцкая абласная бібліятэка, дзякуючы сваім калегам і партнёрам з Беласточчыны, цягам 20-ці год папаўняла свае фонды цікавымі, а часам і вельмі рэдкімі выданнямі, якія адлюстроўвалі жыццё горада над Бугам у пэўныя гады.
Гродзенскія актывісты кампаніі "Гавары праўду!" далучыліся да рэспубліканскай акцыі віншаванняў абітурыентаў. Ля будынкаў Купалаўскага універсітэту моладзь атрымлівала паштоўкі з зычэннямі поспехаў у вучобе.
У царкве Св. Юрыя ў Беластоку сёння сабралася блізу сотні вернікаў – дзяцей, моладзі, настаўнікаў. Яны прыйшлі на адмысловы малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.
14 чэрвеня Новым Ляўкове канчаюцца 24 Сустрэчы „Зоркі”. Падчас тыднёвых майстар-класаў па журналістыцы вучні падляшскіх школ працавалі ў сапраўдных рэдакцыях, рыхтавалі сапраўдныя артыкулы.
Паводле старшыні Беларускай нацыянальнай памяці Анатоля Міхнаўца, сябры таварыства плануюць у поўным аб'ёме ўзяць удзел у святкаваннях юбілею Грунвальдскай бітвы, каб на свяце адчуваўся беларускі кантэкст.
"Без СССР...Што мы чыталі ў 90-я" - пад такою назваю праходзіць выстава ў Брэсце самых папулярных выданняў 90-х гадоў мінулага стагоддзя, якія чыталі беларусы. Выставу арганізавала Брэсцкая абласная бібліятэка і пабачыць на ёй можна ад "Playboy" да "Гаспадыні".
12-га чэрвеня ў Менску адбудзецца канцэрт акустычнага музычнага праекту “Верасень”. Гэтым вечарам музыкі прадставяць свае старыя песні, творы з нядаўна выдадзенага альбому “Трохкутнік”, а таксама новую праграму, скіраваную ад акустычна-бардаўскага стылю ў бок рок-музыкі.
У Мінску распачаліся 18-я „Гарэцкія чытанні” – штогадовая навукова-літаратурная канферэнцыя, арганізаваная рэспубліканскім фондам братоў Гарэцкіх ды Інстытутам мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі.