У Мінску выйшаў з друку біяграфічны альманах «Асоба і час» цалкам прысвечаны Ларысе Геніюш. Нагодай выдання альманаху стаў 100-гадовы юбілей славутай паэткі.
30 ліпеня ў Варшаве пачынаецца двухдзённая прэзентацыя Падляскага ваяводства. Вядучай тэмай будзе шматкультурнасць рэгіёну.Адным з трох амбасадараў ваяводства, акрамя вядомага мастака Лёніка Тарасэвіча і кіраўніка Цэнтра Пагранічча ў Сейнах Анджэя Чыжэўскага, з'яўляецца прафесар Анджэй Струміла.
З 30 ліпеня па 1 жніўня ў Саколцы ды ваколіцах пройдзе 12-ая міжнародная летняя Акадэмія ведаў пра татараў. Сярод мерапрыемстваў - як канферэнцыі, прысвечаныя татарам, так і традыцыйная кухня Сакольшчыны ды інсцэнізацыі татарскай конніцы.
Абласная бібліятэка імя Максіма Горкага ў Брэсце прэзентавала выставу, прымеркаваную да Дня горада. На выставе магчыма азнаёміцца з матэрыяламі і працамі вядомых наукоўцаў, выхадцаў з Брэстчыны.
Увесь ліпень жыхары сталіцы Францыі Парыжа адзначаюць юбілей найбуйнейшага французскага імпрэсіяніста Каміля Пісаро. У Парыжы працуюць некалькі выставаў мастака, чыя творчасць у большасці была прысвечана гораду закаханых.
Заяўка на выключэнне Аўгустоўскага канала з прэтэндэнтаў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА была прынята сумесна польскім і беларускім бакамі пасля кансультацый з адмыслоўцамі.
Вучні гімназіі з Чаромхі і з комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы распачынаюць тэатральныя майстар-класы пад кіраўніцтвам тэатра А3 і аб’яднання “Паштоўка” з Палічнай.
Беларуская каманда стала сенсацыяй на чэмпіянаце свету па выканаўчаму мастацтву, які прайшоў у Галівудзе. Айчынныя артысты атрымалі медалі ва ўсіх намінацыях, у якіх бралі ўдзел.
Арганізатары конкурса, прысвечанага стагоддзю Ларысы Генінюш, падводзяць вынікі. Сябра журы, паэтка Галіна Каржанеўская, кажа, што ўсяго на конкурс было даслана больш за 100 вершаў з усёй краіны: