Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся аказаць падтрымку беларускай школе ў Рызе. Гэта адзіная навучальная установа ў Латвіі, дзе навучанне вядзецца па-беларуску і па-латышску. Як зазначае дырэктар школы Ганна Іванэ, за 15 гадоў існавання не было такой грунтоўнай дапамогі з боку беларускай дзяржавы.