Культура


Радыё Рацыя 2010-07-29 14:56

30 ліпеня ў Варшаве пачынаецца двухдзённая прэзентацыя Падляскага ваяводства. Вядучай тэмай будзе шматкультурнасць рэгіёну. Адным з трох амбасадараў ваяводства, акрамя вядомага мастака Лёніка Тарасэвіча і кіраўніка Цэнтра Пагранічча ў Сейнах Анджэя Чыжэўскага, з'яўляецца прафесар Анджэй Струміла.

Радыё Рацыя 2010-07-29 12:46

З 30 ліпеня па 1 жніўня ў Саколцы ды ваколіцах пройдзе 12-ая міжнародная летняя Акадэмія ведаў пра татараў. Сярод мерапрыемстваў - як канферэнцыі, прысвечаныя татарам, так і традыцыйная кухня Сакольшчыны ды інсцэнізацыі татарскай конніцы.

Радыё Рацыя 2010-07-28 19:12

Абласная бібліятэка імя Максіма Горкага ў Брэсце прэзентавала выставу, прымеркаваную да Дня горада. На выставе магчыма азнаёміцца з матэрыяламі і працамі вядомых наукоўцаў, выхадцаў з Брэстчыны.

Радыё Рацыя 2010-07-28 18:12

Увесь ліпень жыхары сталіцы Францыі Парыжа адзначаюць юбілей найбуйнейшага французскага імпрэсіяніста Каміля Пісаро. У Парыжы працуюць некалькі выставаў мастака, чыя творчасць у большасці была прысвечана гораду закаханых.

Радыё Рацыя 2010-07-28 14:28

У Раўбічах адбыўся шосты фестываль “Амбасовішча”, які ладзіць амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі.

Радыё Рацыя 2010-07-27 15:40

Заяўка на выключэнне Аўгустоўскага канала з прэтэндэнтаў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА была прынята сумесна польскім і беларускім бакамі пасля кансультацый з адмыслоўцамі.

Радыё Рацыя 2010-07-27 12:03

Вучні гімназіі з Чаромхі і з комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы распачынаюць тэатральныя майстар-класы пад кіраўніцтвам тэатра А3 і аб’яднання “Паштоўка” з Палічнай.

Радыё Рацыя 2010-07-26 20:03

Беларуская каманда стала сенсацыяй на чэмпіянаце свету па выканаўчаму мастацтву, які прайшоў у Галівудзе. Айчынныя артысты атрымалі медалі ва ўсіх намінацыях, у якіх бралі ўдзел.

Радыё Рацыя 2010-07-26 16:56

Арганізатары конкурса, прысвечанага стагоддзю Ларысы Генінюш, падводзяць вынікі. Сябра журы, паэтка Галіна Каржанеўская, кажа, што ўсяго на конкурс было даслана больш за 100 вершаў з усёй краіны:

2010-07-26 12:38

Новую песню ад “Ляписа Трубецкого” прэзентуе Adnak.by. “Купляй беларускае, купляй сваё, выкінь у смецце самсунгі і саньё!” — радок з прыпеву песні, якая выконваецца ад імя простага беларускага хлопца ў традыцыйным для “ляпісаў” іранічным стылі.