У Гродна і Мінску пройдуць вечары сучаснай шведскай харэаграфіі. Прэм'ера двух пастановак "Там, дзе вада цячэ ўгару" і "Але я не..." адбудзецца ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры і Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску.
Жаночыя акты ды іншыя кантраверсійныя карціны прадставіў вядомы беларускі жывапісец Леанід Хобатаў на экспазіцыі, што адкрылася ў гродзенскай галерэі “Крыга”.
Беластоцкае прадпрыемства водаканалаў святкуе 120-годдзе свайго існавання. З гэтай нагоды 2-га верасня на рынку Касцюшкі ў Беластоку адкрылася адмысловая выстава, якая месціцца ў велізарнай трубе.
Мінскае прыватнае выдавецтва "Галіяфы" здало ў друк зборнік вершаў Міхася Башуры "Думкі – гэта не гульня". Зборнік утрымлівае вершы як з ранейшай кнігі паэта «Паліванне на мух са шланга», так і зусім новыя.
Сёння спаўняецца 12 гадоў з дня смерці Міколы Гайдука - беларускага пісьменніка, журналіста, краязнаўцы, педагога, шматгадовага дырэктара беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім.
У Брэсце да Дня ведаў адкрыта выстава "Школьныя акварэлі" на базе абласной бібліятэкі імя Горкага. Экспазіцыя выставы змяшчае толькі новыя кнігі, часопісы для школаў за апошні год.
Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў пачаў новы радыёпраект. У эфіры Радыё Свабода штодзень, акрамя выходных дзён, ён будзе адказваць на запіскі, якая атрымліваў падчас сустрэч з чытачамі ў розных кутках Беларусі.
Раман Курта Ванегута ўпершыню выйшаў на беларускай мове. Твор “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” пераклаў пісьменнік і журналіст Павал Касцюкевіч. Кніга пабачыла свет у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету.
1 верасня прыватнае мінскае выдавецтва «Галіяфы» наладзіць прэзентацыю сваёй кнігарні, якая адкрыецца ў Мінску ў галерэі «Падземка» на праспекце Незалежнасці.
Сябры актывіства грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры, які па-ранейшаму ўтрымліваецца ў Жодзінскім следчым ізалятары, вырашылі падрымаць зняволенага паэта і выдаць яго кнігу. Зборнік будзе называцца "Думкі – гэта не гульня".