Культура


Радыё Рацыя 2010-09-03 09:14

Да 10 верасня можна падаваць заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме 17-га фестываля бардаўскай і аўтарскай песні "Бардаўская восень 2010", які традыцыйна пройдзе ў Бельску Падляшскім напрыканцы кастрычніка.

Радыё Рацыя 2010-09-02 18:39

У Гродна і Мінску пройдуць вечары сучаснай шведскай харэаграфіі. Прэм'ера двух пастановак "Там, дзе вада цячэ ўгару" і "Але я не..." адбудзецца ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры і Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску.

Радыё Рацыя 2010-09-02 17:33

Жаночыя акты ды іншыя кантраверсійныя карціны прадставіў вядомы беларускі жывапісец Леанід Хобатаў на экспазіцыі, што адкрылася ў гродзенскай галерэі “Крыга”.

Радыё Рацыя 2010-09-02 14:39

Беластоцкае прадпрыемства водаканалаў святкуе 120-годдзе свайго існавання. З гэтай нагоды 2-га верасня на рынку Касцюшкі ў Беластоку адкрылася адмысловая выстава, якая месціцца ў велізарнай трубе. 

Радыё Рацыя 2010-09-02 14:32

Мінскае прыватнае выдавецтва "Галіяфы" здало ў друк зборнік вершаў Міхася Башуры "Думкі – гэта не гульня". Зборнік утрымлівае вершы як з ранейшай кнігі паэта «Паліванне на мух са шланга», так і зусім новыя.

Радыё Рацыя 2010-09-02 09:28

Сёння спаўняецца 12 гадоў з дня смерці Міколы Гайдука - беларускага пісьменніка, журналіста, краязнаўцы, педагога, шматгадовага дырэктара беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім. 

Радыё Рацыя 2010-09-01 17:58

У Брэсце да Дня ведаў адкрыта выстава "Школьныя акварэлі" на базе абласной бібліятэкі імя Горкага. Экспазіцыя выставы змяшчае толькі новыя кнігі, часопісы для школаў за апошні год.

Радыё Рацыя 2010-09-01 12:59

Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў пачаў новы радыёпраект. У эфіры Радыё Свабода штодзень, акрамя выходных дзён, ён будзе адказваць на запіскі, якая атрымліваў падчас сустрэч з чытачамі ў розных кутках Беларусі.

Радыё Рацыя 2010-08-31 21:19

Раман Курта Ванегута ўпершыню выйшаў на беларускай мове. Твор “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” пераклаў пісьменнік і журналіст Павал Касцюкевіч. Кніга пабачыла свет у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету. 

Радыё Рацыя 2010-08-31 09:21

1 верасня прыватнае мінскае выдавецтва «Галіяфы» наладзіць прэзентацыю сваёй кнігарні, якая адкрыецца ў Мінску ў галерэі «Падземка» на праспекце Незалежнасці.