Культура


Радыё Рацыя 2012-05-17 14:53

Рэпер Vinsent і рок-гурт «Сцяна» зайграюць у Вільні на канцэрце «Салідарнасць з Беларуссю».

Радыё Рацыя 2012-05-17 14:20

“Гомель, у якім жывем МЫ” ўжо даступны для вольнага прагляду ў сеціве. Аўтары фільма, незалежныя журналісты, супрацоўнікі Радыё Рацыя Мікола Бянько і Юлія Сівец, правялі прэзентацыю ў адным з гомельскіх бараў.

Радыё Рацыя 2012-05-17 12:26

Беларускія, украінскія, рускія і літоўскія песні ў выкананні дашкольнікаў можна было пачуць на фестывалі дзіцячай песні нацыянальных меншасцяў “Спявайма супольна”.

Радыё Рацыя 2012-05-17 10:39

У свет літаратуры запросяць Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Анэль Юрдаль, Ліна Экдаль і Сара Лундберг ды інш. У рамках імпрэзы пройдзе таксама “Конкурс юнацкай паэзіі”.

Радыё Рацыя 2012-05-16 17:33

У Брэсце падыходзіць да завяршэння “Магічны цыкл”. 17 траўня ў тэатральным музеі адкрыецца выстава пад назваю “Магія прыгажосці”.

Радыё Рацыя 2012-05-16 10:08

Брэсцкае камеды-шоу “Адлюстраваныя ў лужынах” імкнецца да перамогі. Два відэаролікі на вострую сацыяльную тэматыку “Час” і “За кратамі” ўвайшлі ў фінал расійскага конкурсу незалежных студэнцкіх відэаролікаў “Залатая стужка-2012”. 

Радыё Рацыя 2012-05-15 16:47

23 хора з 13 краін свету, сярод іх хоры з Грузіі, Асетыі, Ізраіля, Эстоніі, Беларусі прыбылі ў Беласток каб спевам хваліць Бога. Пачаўся 31 Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі.

Радыё Рацыя 2012-05-15 14:40

Гэтая дзяльніца комплексна так і не была ўключана ў спіс аб’ектаў аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Цяпер прадметам вынішчэння стаў будынак па вуліцы Астроўскага,15, які належыў лекару Беклемішаву.

Радыё Рацыя 2012-05-15 13:02

Народны майстар Беларусі Мікалай Тарасюк не толькі выдатны разбяр па дрэве, але і нястомны гаспадар.

Радыё Рацыя 2012-05-15 09:29

Прэзентацыя кніжкі Станіслава Ліса–Блонскага “Балахоўцы” прайшла для гродзенскай публікі. Пераклад і навуковую перапрацоўку здзейснілі гісторыкі Андрэй Вашкевіч ды Андрэй Чарнякевіч.