Эканоміка


Радыё Рацыя 2012-05-17 12:46

Беларусы не баяцца падаражэння мяса – яны і так яго ўжо амаль не купляюць. Навіна пра тое, што цэны на свініну і ялавічыну падвышаюцца на 35%, не выклікала ніякага ажыятажу ў крамах і на рынках Мінска.

Радыё Рацыя 2012-05-16 14:30

Намеснік прэм'ера Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што «Беларусь павінна рыхтавацца да падвышэння цэнаў на расійскі газ і да гэтага часу паклапаціцца пра большую энергаэфектыўнасць эканомікі».

Радыё Рацыя 2012-05-15 18:05

На ІХ Гомельскім эканамічным форуме можа быць падпісанае пагадненне аб продажы аднаго з бюджэтаўтваральных прадпрыемстваў рэгіёна.

Радыё Рацыя 2012-05-14 17:40

У Магілёўскай вобласці адноўлена сістэма продажу тавараў у пазыку.

2012-05-14 15:17

Кампанія Samsung Electronics зрабіла захады па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці пры ўвозе прадукцыі брэнда ў Беларусь.

Радыё Рацыя 2012-05-12 16:20

Мясцовыя жыхары пратэстуюць: свінакомплекс будуецца за 5 км ад Налібоцкай пушчы. У нядаўнім пасланні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дазволіць выкарыстоўваць для «старонніх» мэтаў ворныя землі. Але на Валожыншчыне цяпер якраз адбываецца нешта падобнае.

Радыё Рацыя 2012-05-11 14:00

З 17 чэрвеня ўводзіцца абавязковае папярэдняе інфармаванне аб таварах, якія ўвозяцца на аўтатранспарце ў Мытны саюз. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага афармлення і мытнага кантролю Федэральнай мытнай службы Расіі Уладзімір Івін.

Радыё Рацыя 2012-05-10 14:31

У апошнім звароце да беларускага народа Аляксандр Лукашэнка абавязаў мясцовых вертыкальшчыкаў прыслухоўвацца і супрацоўнічаць з прадстаўнікамі мясцовага бізнесу.

Радыё Рацыя 2012-05-09 18:31

Другі раз за апошнія паўгады вырастуць стыпендыі для беларускіх студэнтаў. Яны павялічацца прыкладна на 5%, таму мінімальная стыпендыя складзе 376 тысяч рублёў, а максімальная – 788 тысяч, гэта 97 даляраў. Аднак на такую стыпендыю могуць разлічваць толькі студэнты БДУ.

Радыё Рацыя 2012-05-08 08:58

“Ніякіх місій Міжнароднага валютнага фонда для перамоваў з уладамі Беларусі пакуль не запланавана”, — заявіў прадстаўнік Фонда Марк Ален.