Эканоміка


2010-08-13 16:16

Нідэрланды гатовы падзяліцца з Беларуссю ўнікальнай тэхналогіяй перапрацоўкі смецця. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на перагаворах прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з паслом Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву Полам Марсэлем Курпершокам.

2010-08-12 10:39

Нацыянальны Статкамітэт апублікаваў Параўнальныя дадзеныя аб змяненнях цэн. У 1-ым паўгоддзі 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009-га бульба падаражэла на 35,2%, цукар-на 29,5%, бэнзін - на 21,5%.

2010-08-11 12:34

У Беларусі з 11 жніўня 2010 года на 13,2% павялічаныя кошты на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі.

Радыё Рацыя 2010-08-10 19:17

Беларусь і Расія дзеляць шкуру не забітага мядзведзя, а менавіта прыбыткі ад экспарта электраэнергіі, якую будзе выпрацоўваць атамная электрастанцыя ў Астравецкім раёне.

2010-08-10 13:12

Беларусь павялічыла выпуск пяцігадовых еўрабондаў, размешчаных у ліпені, на 400 мільёнаў долараў ЗША.

2010-08-09 15:59

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі просіць Украіну паскорыць рэканструкцыю пункта пропуску "Новыя Ярылавічы". Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы старшыні ДМК Аляксандра Шпілеўскага з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Беларусі Раманам Бяссмертным.

2010-08-08 13:57

Беларусь - прыхільніца далейшай прыватызацыі. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з пастаянным прадстаўніком МВФ у Беларусі Наталляй Калядзінай.

2010-08-07 12:35

Савет міністраў Беларусі выдзеліў Міністэрству энергетыкі дадатковыя сродкі для аплаты замежных камандзіровак. Адпаведную пастанову 3 жніўня падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

2010-08-06 11:20

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, на 1 жніўня 2010 года склалі $5332.0 млн., знізіўшыся на $193.3 млн. (3.5%) за ліпень, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

2010-08-05 10:05

Беларусь атрымала сродкі ад размяшчэння еўрабондаў у суме больш як $592 млн., паведамілі  ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.