Эканоміка


2010-07-22 11:39

Еўрапейскія краіны пачалі замяшчаць Беларусь у пастаўках у Расію малочных прадуктаў, у першую чаргу сухіх, паведаміў журналістам 22 ліпеня выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расіі Уладзімір Лабінаў.

2010-07-22 10:15

Удзельная вага ценявой эканомікі ў Беларусі складае амаль 50% ВУП, сведчаць дадзеныя даследавання Сусветнага банка.

2010-07-21 19:22

Да канца 2015 года ВУП у Беларусі плануецца павялічыць на 62—68%, а сярэднюю зарплату — да 1.000 долараў ЗША ў эквіваленце. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, прадстаўляючы праект асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011—2015 гады. 

2010-07-20 11:00

 Нацбанк можа ўключыць друкарскі станок, каб пагасіць кароткатэрміновыя абавязацельствы перад крэдыторамі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.

Радыё Рацыя 2010-07-19 20:45

Бізнесоўцы мусяць аб’ядноўвацца ў прадпрымальніцкія саюзы. Толькі тады ўлады пачнуць прыслухоўвацца да іх патрабаванняў. 

2010-07-19 18:27

У 2010 годзе зарплаты і пенсіі ў Беларусі раслі не такімі хуткімі тэмпамі з-за сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Аднак, паводле яго слоў, Беларусь ужо выходзіць з крызісу. Прычым беларусы, па вялікім рахунку, яго нават не заўважылі. 

2010-07-16 14:51

Чарговы — чацвёрты — танкер "Мінерва Зоя" з венесуэльскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы раніцай 17 ліпеня. Цяпер судна праходзіць Басфорскі праліў. Плануецца, што танкер не будзе чакаць разгрузкі на рэйдзе, а адразу прышвартуецца да прычалу.

Радыё Рацыя 2010-07-15 13:09

Пракурор Гродзенскай вобласці звярнуўся ў гаспадарчы суд з пазовам аб ліквідацыі расійска-беларускага прыватнага прадпрыемства “Кансэнт”.

Радыё Рацыя 2010-07-14 11:17

Кошты на нерухомасць у Беларусі па-ранейшаму працягваюць падаць. Паводле экспертаў, такая тэндэнцыя назіраецца не толькі ў Мінску, але і ў іншых вялікіх гарадах.

Радыё Рацыя 2010-07-14 10:26

На гродзенскіх прамысловых прадпрыемствах назіраецца істотнае павелічэнне колькасці назапашанай прадукцыі, якая не карыстаецца попытам у спажыўцоў.