Эканоміка


2010-08-10 13:12

Беларусь павялічыла выпуск пяцігадовых еўрабондаў, размешчаных у ліпені, на 400 мільёнаў долараў ЗША.

2010-08-09 15:59

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі просіць Украіну паскорыць рэканструкцыю пункта пропуску "Новыя Ярылавічы". Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы старшыні ДМК Аляксандра Шпілеўскага з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Беларусі Раманам Бяссмертным.

2010-08-08 13:57

Беларусь - прыхільніца далейшай прыватызацыі. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з пастаянным прадстаўніком МВФ у Беларусі Наталляй Калядзінай.

2010-08-07 12:35

Савет міністраў Беларусі выдзеліў Міністэрству энергетыкі дадатковыя сродкі для аплаты замежных камандзіровак. Адпаведную пастанову 3 жніўня падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

2010-08-06 11:20

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, на 1 жніўня 2010 года склалі $5332.0 млн., знізіўшыся на $193.3 млн. (3.5%) за ліпень, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

2010-08-05 10:05

Беларусь атрымала сродкі ад размяшчэння еўрабондаў у суме больш як $592 млн., паведамілі  ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.

2010-08-04 10:44

Права пастаўляць прадукцыю ў Расію атрымалі ўсе беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Дар'я Казлоўская.

Радыё Рацыя 2010-08-03 12:41

Беларусь мае намер экспартаваць ў Расію сёлета збожжа і нават бульбу – адпаведныя дамовы зараз разглядаюцца ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі краіны.

Радыё Рацыя 2010-08-02 12:22

Беларускія аўтааматары зноў чакаюць падвышэння коштаў на аўтамабільнае паліва пасля таго, як Расія з першага жніўня падвысіла кошты экспартных пошлін на нафту для Беларусі.

2010-08-01 16:51

Як паведамілі ў дыспетчарскай адэскага порта, танкер прышвартаваўся вечарам 31 ліпеня, на яго борце — больш як 77 тысяч 560 тон нафты. Разгрузка судна пачалася ноччу 1 жніўня і зойме прыкладна двое сутак. Затым сыравіна будзе дастаўленая па чыгунцы на Мазырскі НПЗ.