Азербайджан сапраўды выдаў Беларусі крэдыт у 200 мільёнаў долараў на 12 дзён для аплаты паставак газу з Расіі, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Азербайджана Азер Гасымаў.
Канкурэнтная барацьба гродзенскіх бізнесоўцаў, якія займаюцца ўсталяваннем дамафонных сістэмаў, набывае шырокі фармат. У выніку недобрасумленных дзеянняў церпяць у першую чаргу жыхары горада.
"Газпром" узгадніў гранічную цану газу для Беларусі на 2011 год. У наступным годзе яна складзе да 250 долараў за тысячу кубаметраў. Дакумент з такой лічбай ухвалены на сходзе акцыянераў "Газпрому".
Сёння ў Мінску павінны пачацца перамовы паміж прадстаўнікамі "Газпрома" і "Белтрансгаза". Паводле іх вынікаў бакі плануюць падпісаць дапаўненне да беларуска-расійскага кантракта на 2010 год, у якім будзе вызначана стаўка за транзіт газу.
Аляксандр Лукашэнка даў Маскве суткі на пагашэнне ў поўным аб’ёме запазычанасці за транзіт газу, і прыстрашыў у адваротным выпадку перакрыць транзіт расійскага газу і нафты праз тэрыторыю Беларусі.
Не надта дапамагае і скасаванне часовых абмежаванняў на дзейнасць тых індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць у спрошчаным парадку вываз з тэрыторыі краіны і рэалізацыю па-за яе межамі тавараў айчыннай вытворчасці.