"Да канца пяцігодкі кожны беларус павінен мець зарплату, як мінімум, у 250 даляраў", - паабяцаў прэзідэнт на трэцім Усебеларускім сходзе ў сакавіку 2006 года. Пакуль жа мінімальная зарплата ў Беларусі – прыкладна 259 тысяч рублёў.
Сулейман Керымаў толькі паўтара месяца таму стаў саўладальнікам "Уралкалія", але ўжо спрабуе стварыць на яго базе найбуйнейшую ў свеце калійную кампанію.
У Беларусі чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разрада плануецца з 1 лістапада 2010 года да 118-120 тысяч рублёў. Аб гэтым паведаміў на пасяджэнні Савета міністраў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.
"Белэнерга" і польскае акцыянернае таварыства "Кульчык холдынг" падпісалі ў Варшаве пагадненне аб будаўніцтве ў Беларусі вугальнай электрастанцыі ў Зэльве.
Практычна кожны з буйных беларускіх бізнесоўцаў займаецца якім-небудзь відам спорта. Але спартоўцаў па прафесіі сярод іх няшмат. З сапраўды гучных і ўплывовых імёнаў можна выдзяліць толькі два – Андрэй Герашчанка і Уладзімір Япрынцэў.
Нямецкія бізнесоўцы падзяліліся вопытам з беларускімі на семінары ў Мінску, прысвечаным тэме арганізацыі і вядзення дзейнасці грамадскіх аб’днанняў прадпрымальнікаў.
Па апошніх заявах прадстаўнікоў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для беларусаў не павысяць як мінімум да канца гэтага года.
У гміне Орля на месцы, дзе будуецца найбольшая ў гэтай частцы Польшчы фабрыка канцэрну IKEA, прайшло ўрачыстае ўсталяванне шыльды аб пачатку будаўніцтва.