Эканоміка


Радыё Рацыя 2010-09-06 18:11

Беларускае ўнітарнае прадпрыемства "Гроднаэнерга" і польскае акцыянернае таварыства "Кульчык холдынг2 падпісалі пагадненне аб інвестыцыйным супрацоўніцтве. Падпісанне дакумента адбылося напрыканцы жніўня ў Варшаве. 

Радыё Рацыя 2010-09-06 14:55

Большая колькасць адпраўленых цягнікоў і лепшая якасць абслугоўвання - усё гэта будзе дасягнута, дзякуючы будаўніцтву новага тэрміналу на грузавым чыгуначным памежным пераходзе Семяноўка-Свіслач.

2010-09-06 13:54

Сярэднемесячны заробак у бюджэтным сектары Беларусі вырасце ў 2011 годзе на 35% у параўнанні з 2010, паведаміў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансам і падатковай палітыцы міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. 

2010-09-04 11:33

40 прадстаўнікоў беларускай дзелавой супольнасці возьмуць удзел у XX Міжнародным эканамічным форуме ў Крыніцы-Здруй (Польшча), які пройдзе 8—11 верасня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 3 верасня паведаміў кіраўнік дэлегацыі, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін. 

Радыё Рацыя 2010-09-03 16:14

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”, які можа палегчыць жыццё прадпрымальнікам. Паводле яго адмяняецца ліцэнзаванне 16 відаў дзейнасці. Такім чынам, распрацоўшчыкі дакумента з Міністэрства эканомікі імкнуліся знізіць нагрузку на суб’ектаў гаспадарання. 

Радыё Рацыя 2010-09-03 10:44

На Гродзеншчыне няўхільна змяншаецца колькасць прыватных унітарных прадпрыемстваў, якія ствараліся ў свой час паводле указа прэзідэнта краіны. Гэта адбываецца пасля забароны індывідуальным прадпрымальнікам мець наёмных працоўных.

2010-09-03 09:59

У Беларусі з 1 студзеня 2011 года будзе скарочаны пералік відаў дзейнасці, што патрабуюць ліцэнзавання. Гэта прадугледжана ўказам № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці", які 1 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Радыё Рацыя 2010-09-02 17:59

1 ліпеня Беларусь падпісала ў Астане пагадненне аб мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам.

Радыё Рацыя 2010-09-02 13:59

Кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама не ў стане забяспечыць якаснае развіццё малых і сярэдніх гарадоў Прынёмання, што прадугледжана дзяржаўнай комплекснай праграмай развіцця рэгіёнаў.

2010-09-02 10:12

Падвышэнне з 1 верасня 2010 года тарыфных акладаў асобным катэгорыям працаўнікоў бюджэтных арганізацый дадаткова пацягне расходаванне бюджэтных сродкаў у памеры Br70 млрд у месяц. Аб гэтым паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.