На падрыхтоўку аб'ектаў фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2010" у Лідзе выдаткавана 265.000.000.000 рублёў. Пра гэта намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Масквічоў паведаміў Сяргею Сідорскаму.
Беларускі ўрад мае намер спрасціць падатковае заканадаўства ў межах захадаў па лібералізацыі эканомікі. Законапраект па зменах у падатковы кодэкс ужо ўхваліла Палата прадстаўнікоў у першым чытанні. Пакуль Беларусь займае апошняе, 183-е, месца ў свеце па лёгкасці аплаты падаткаў паводле рэйтынгу Сусветнага банка.
Беларусь мае падпісаць пагадненне аб пазбяганні падвойнага падаткабкладання з Іспаніяй і Славеніяй, таксама пачаліся кансультацыі па гэтым пытанні з Бразіліяй.
Цэны на патрыманыя аўтамабілі ў Беларусі ўпадуць яшчэ больш. Такое меркаванне выказала генеральны дырэктар аўтамабільнай асацыяцыі “БАА” Людміла Шабанава.
20-ты эканамічны форум, які адкрываецца ў Крыніцы-Здруй (Польшча), прысвечаны шанцам, якія Еўропе дае Лісабонская дамова, а таксама еўрапейскім і сусветным эканамічным праблемам, якія сёння найбольш актуальныя.
Калегія Эканамічнага суда СНД 7 верасня адхіліла хадайніцтва беларускага боку аб часовай адмене вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь.
Буйныя імпарцёры крупаў у Беларусь абяцаюць праз адзін-два тыдні забяспечыць пастаўкі грэчкі ў гандлёвую сетку Беларусі, паведамляюць беларускія СМІ. Дэфіцыт гэтага прадукта звязаны з ажыятажным попытам, які падаграваюць навіны з Расіі і Украіны.
Беларускае ўнітарнае прадпрыемства "Гроднаэнерга" і польскае акцыянернае таварыства "Кульчык холдынг" падпісалі пагадненне аб інвестыцыйным супрацоўніцтве. Падпісанне дакумента адбылося напрыканцы жніўня ў Варшаве.
Большая колькасць адпраўленых цягнікоў і лепшая якасць абслугоўвання - усё гэта будзе дасягнута, дзякуючы будаўніцтву новага тэрміналу на грузавым чыгуначным памежным пераходзе Семяноўка-Свіслач.
Сярэднемесячны заробак у бюджэтным сектары Беларусі вырасце ў 2011 годзе на 35% у параўнанні з 2010, паведаміў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансам і падатковай палітыцы міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.