Эканоміка


Радыё Рацыя 2010-09-02 17:59

1 ліпеня Беларусь падпісала ў Астане пагадненне аб мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам.

Радыё Рацыя 2010-09-02 13:59

Кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама не ў стане забяспечыць якаснае развіццё малых і сярэдніх гарадоў Прынёмання, што прадугледжана дзяржаўнай комплекснай праграмай развіцця рэгіёнаў.

2010-09-02 10:12

Падвышэнне з 1 верасня 2010 года тарыфных акладаў асобным катэгорыям працаўнікоў бюджэтных арганізацый дадаткова пацягне расходаванне бюджэтных сродкаў у памеры Br70 млрд у месяц. Аб гэтым паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна. 

Радыё Рацыя 2010-09-01 15:58

Кіраўніцтва Гродзенскай вобласці не ў стане выканаць загад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які запатрабаваў да канца верасня вывесці ўсе прадпрыемствы рэгіёна на рэнтабельны ўзровень працы.

2010-09-01 10:28

Неспрыяльныя прагнозы па ўраджаю бульбы ў шэрагу суседніх з Беларуссю краін абяцаюць Мінску перспектывы добра зарабіць на экспарце "другога хлебу" беларусаў. 

Радыё Рацыя 2010-08-31 17:55

Істотнае падвышэнне коштаў у гродзенскіх крамах ужываных рэчаў ніякім чынам не паўплывала на колькасць іх наведвальнікаў. Гэтыя крамы па-ранейшаму прыцягваюць сотні тысяч жыхароў горада, якія аддаюць перавагу ношанай заходняй вопратцы.

Радыё Рацыя 2010-08-31 11:22

Прадстаўнікі Сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў лічаць, што дзяржава павінна больш увагі надзяляць абароне правоў прыватных прадпрымальнікаў.

Радыё Рацыя 2010-08-30 19:46

Дырэктыва кіраўніка краіны №4, якая нібыта мае паспрыяць лібералізацыі эканомікі Беларусі ды зрабіць палёгку індывідуальным прадпрымальнікам, яшчэ не адкарэктавана ў Міністэрстве эканомікі, але актыўна абмяркоўваецца. 

2010-08-30 14:38

Казахстан можа пастаўляць у Беларусь нафту пры наяўнасці адпаведных дамоўленасцей суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. Пра гэта заявіў пасол Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў 30 жніўня на брыфінгу ў Мінску.

2010-08-29 12:54

У порт Клайпеды прыбыў чарговы танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі. Як паведаміў дырэктар па вытворчасці кампаніі "Клайпедас нафта" Гедымін Віткаўскас, судна прыбыло раніцай 29 жніўня, і сёння ж у першай палове дня пачнецца яго разгрузка.