Марэк Мігальскі: Магчыма трэба шукаць іншыя шляхі ўздзеяння на Беларусь

Радыё Рацыя

Зварот еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Еўрапейскую камісію ў справе галадоўкі віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі і іншых палітвязняў у Беларусі, які ён накіраваў на мінулым тыдні, пакуль застаецца без адказу.

Еўрапейскія структуры маюць тэарэтычна 6 тыдняў, каб даць адказ на дэпутацкі запыт, як паведаміў ён. Марэк Мігальскі адзначыў, што адпаведны зварот накіраваў таксама ў прадстаўніцтва Еўразвяза ў Мінск.

- І даслалі мы адпаведны зварот у нашу амбасаду, Еўразвяза, у Мінску. Каб дыпламаты змаглі прыняць больш аператыўныя захады. Яны імкнуцца дапамагчы ўсім рэпрэсаваным, але ўлады Беларусі адмаўляюць у доступе і інфармацыі пра грамадзян Беларусі, якія пераследуюцца.

- Заклікаю еўракамісара распачацьць неадкладныя захады, - гаварыў еўрадэпутат Марэк Мігальскі 1 лютага. - Падкрэсліваю, што яго сітуацыя з’яўляецца крайне складанай, бо яму пагражае смерць ад галадоўкі. 

Сёння спаўняюцца 49-я суткі з дня, калі Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку. Паводле інфармацыі жонкі актывіста Алены Каваленкі, яго прымусова кормяць. Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку пратэсту 20 снежня як пратэст супраць несправядлівага, на яго думку, крымінальнага пераследу па палітычных матывах.

Адносна прапановы некаторых беларускіх аналітыкаў і экспертаў, што варта змягчыць санкцыі да рэжыму Лукашэнкі, каб Беларусь не аказалася ў абдымках Расіі, Марэк Мігальскі сказаў:

- Відаць, на рэжым Лукашэнкі дзейнічае ўсё ж узмацненне санкцый, а не іх памяншэнне. Але трэба памятаць пра тое, што ранейшая палітыка Еўразвяза не прыносіла спадзяванага эфекту. Магчыма, трэба пачаць пошук у атачэнні Лукашэнкі прадстаўнікоў улады, з якімі можна было б паразумецца, каб яны ўсвядомілі, што калі ліквідуюць рэжым Лукашэнкі, калі знойдуць у сабе трохі адвагі, каб супрацьстаяць рэжыму, то ў будучыні яны будуць асобамі, з якімі Еўрасаюз будзе размаўляць. Але гэта толькі часткова звязана з санкцыямі. Не думаю, што гэта мелі на ўвазе тыя, хто выступаюць за памякчэнне санкцый.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Гэта усе дарэмна.

Гэта усе дарэмна.

Такім чынам Мігальскі прызнаў

Такім чынам Мігальскі прызнаў бесперсепктыўнасць уціску на кіраўніцтва Беларусі і прапнаваў весці перамовы? Калі б у ЕС не рабілі неабдуманных крокаў, то не трэба было б цяпер шукаць шляхі выхаду з сітуяцыі і, пры гэтым, спрабаваць захаваць твар.

Зварот еўрадэпутата Марэка

Зварот еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Еўрапейскую камісію ў справе галадоўкі віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі і іншых палітвязняў у Беларусі, які ён накіраваў на мінулым тыдні, пакуль застаецца без адказу - гэтага эурадэпутата нават ЕК не слухае.

Падзяліцца гэтай старонкай: